Перайсьці да зьместу

Сколе

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сколе
укр. Сколе
Населены пункт
Народны дом Сколаўшчыны «Бяскід» (былы раённы дом культуры)
Народны дом Сколаўшчыны «Бяскід» (былы раённы дом культуры)
Сьцяг Герб
Краіна Украіна
Вобласьць Львоўская
Раён Сколеўскі
Першыя згадкі X стагодзьдзе
Горад з 1660
Кіраўніцтва і ўлада
Мескі галава Уладзімер Маскаль
Геаграфія
Плошча 4,59 км²
Вышыня НУМ 436 м
Часавы пас
Каардынаты 49°02′01″ пн. ш. 23°30′42″ у. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць 6135 чал. (2025)
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код +380-3251
Паштовы індэкс 82600
КОАТУУ 4624510100
Сайт skole-rada.gov.ua
Сколе на мапе Ўкраіны ±
Сколе
Сколе
Сколе
Сколе
Сколе
Сколе

Сколе (па-ўкраінску: Сколе) — горад, разьмешчаны ў даліне ракі Опір ва Ўкраінскіх Карпатах, раённы цэнтар Львоўскай вобласьці, адзін з гістарычных цэнтраў Бойкаўшчыны, занесены ў Сьпіс гістарычных населеных месцаў Украіны. У Сколе праходзяць стратэгічныя агульнадзяржаўныя і эўрапейскія транспартныя камунікацыі: Аўтадарога М 06 (Кіеў — Чоп), чыгунка Кіеў — Чоп, паўднёвая галіна нафтаправода «Дружба».

Адносна паходжаньня назвы гораду Сколе існуюць чатыры розныя вэрсіі:

  • ад слова «скала», паколькі даліна, у якой разьмешчаны горад, акружаная скаламі. Вэрсія малаверагодна, бо ўласна скалаў у раёне амаль няма.
  • ад племя скалотаў, якія нібыта засялялі ў старажытнасьці гэтыя землі. Вэрсія таксама здаецца непраўдападобнай, бо асноўны жыцьцёвы ляндшафт скіфскай цывілізацыі — гэта стэпы.
  • ад дзеяслова «скалоці» — існуе легенда, заснаваная на Лаўрэнцеўскім летапісе[1], што тут у 1015 годзе ад рукі брата Сьвятаполка загінуў князь Тураўскі Сьвятаслаў Уладзімеравіч, сын Уладзімера Вялікага, з жонкай Праскоўяй і дружыньнікамі. Падчас нападу Сьвятаполк, празваны ў народзе «пракляты», усклікаў: «скаліце іх усіх!» Гэтая вэрсія зьяўляецца найбольш распаўсюджанай і мае некалькі літаратурных варыянтаў, што з часам абрасьлі так званымі народнымі паданьнямі.
  • ад прыметніка «сколаты» — так горцы сталі называць месца, дзе адбыўся крывавы гвалт над мірным насельніцтвам манголамі Батыя пасьля разгрому імі маленькага, але адважнага атраду абаронцаў перавалу Тухольскія вароты. Гэтая вэрсія новая і патрабуе далейшага ўдакладненьня і распрацоўкі.

Што да скланеньня назвы гораду, то існуюць дзьве розныя тэндэнцыі — адна падтрымліваецца дзейсным правапісам, іншая зьяўляецца пашыранай у размоўнай практыцы сярод мясцовых жыхароў. Гэтак, артаграфічны слоўнік і Ўкраінскі Лінгвістычны партал[2] выразна адзначаюць, што: «Сколе (горад ва Ўкраіне) — назоўнік сярэдняга роду, не скланяецца». Аднак жыхары самога Сколе і прылеглых месцаў дужа часта і ў размоўнай мове, і нават на пісьме скланяюць назву месца: Сколе, але: (да) Скольяга, (у) Сколім, (у) Скольяму. Гэта, верагодна, зьвязаны з тым, што назва гораду польскай мовай «Skole», скланяецца згодна з правіламі польскай мовы, Skole, (do, ze) Skolego.

Геаграфія і клімат

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Па геамарфалягічным раянаваньні Сколе разьмешчаны ў монаклінальна-глыбавых нізкагор’ях — Сколеўскіх Бяскідах (Скібовая зона, Зьнешнія Карпаты), у межах Сколеўскай катлавіны. Горад з усіх бакоў акружаны гарамі: з захаду — г. Корчанка (1180 м), з поўначы — Дабрана (824 м), з усходу — Кліва (670 м), з паўночнага ўсходу — Чудзілава (650 м), на поўдні — Зелямінь (1177 м), далей на поўдні бачны хрыбет Кіеўца (1064 м) і гара Крам’яна (1137 м). Усе горы пакрытыя букава-яловым лесам. Частка гэтага горнага масіву належыць Нацыянальнаму парку «Сколеўскія Бяскіды». Абсалютныя вышыні Сколеўскай катлавіны — 432—438 м над узроўнем мора.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Сколесховішча мультымэдыйных матэрыялаў