Арганізацыя ўкраінскіх нацыяналістаў
Арганізацыя ўкраінскіх нацыяналістаў | |
укр. Організація українських націоналістів | |
Лідэр партыі | Багдан Чэрвак(uk) |
---|---|
Заснавальнік | Украінская вайсковая арганізацыя, Група ўкраінскай нацыянальнай моладзі(uk), Ліга ўкраінскіх нацыяналістаў(uk), Саюз украінскай нацыяналістычнай моладзі(uk) |
Дата заснаваньня | 3 лютага 1929 (95 гадоў таму) |
Штаб-кватэра | Кіеў, вул. Івана Мазэпы(uk), д. 6 |
Саюзьнікі і блёкі | Украінская паўстанчая армія, Антыбальшавіцкі блёк народаў, Кангрэс украінскіх нацыяналістаў, Украінская нацыянальная асамблея, Усеўкраінскае аб’яднаньне «Свабода» |
Ідэалёгія | Нацыяналізм |
Моладзевая арганізацыя | Аб’яднаньне студэнцкай моладзі «Зарыва»(uk) |
Орган партыйнага друку | Часопіс «Украінскае слова»(uk) |
Гімн | Марш украінскіх нацыяналістаў(uk) |
Дэвіз | За нацыянальную і сацыяльную справядлівасьць |
Афіцыйны сайт | www.kmoun.info |
Арганізацыя ўкраінскіх нацыяналістаў (АУН) — украінскі грамадзка-палітычны рух, што ставіць сваёй мэтай усталяваньне Ўкраінскай саборнай самастойнай дзяржавы, яе захаваньне і разьвіцьцё. Вызначыўшы сябе як рух, а не як партыя, АУН асуджала ўсе легальныя ўкраінскія партыі Галіцыі як калябарацыйныя. Заснавана 3 лютага 1929, легалізаваная ва Ўкраіне ў 1993 годзе[1].
АУН узьнікла ў выніку аб’яднаньня Ўкраінскай вайсковай арганізацыі (УВА) і студэнцкіх нацыяналістычных саюзаў:
- Група Ўкраінскай Нацыянальнай Моладзі;
- Лэгія ўкраінскіх нацыяналістаў;
- Саюз Ўкраінскай Нацыяналістычнай Моладзі;
Станаўленьне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Галоўнай мэтай АУН было ўсталяваньне незалежнай саборнай нацыянальнай дзяржавы на ўсёй украінскай этнічнай тэрыторыі. Гэтая мэта павінна дасягацца праз нацыянальную рэвалюцыю і ўсталяваньне дыктатуры. Эканоміка дзяржавы плянавалася як спалучэньне прыватнай, нацыяналізаванай і каапэратыўнай формаў уласнасьці. АУН адпрэчвала любы партыйны альбо класавае дзяленьне і ўяўляла сябе як дамінуючую сілу ўкраінскага грамадзкага жыцьця як дома, так і за мяжой. Вінавацячы сацыялістычны і лібэральны лягеры ў паразе Ўкраінскай Народнай Рэспублікі (1917—1920), АУН адзначала важнасьць фармаваньня моцнай палітычнай эліты, нацыянальнай салідарнасьці і апоры на «свае сілы».
Другая сусьветная вайна
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1940 годзе АУН падзялілася на дзьве часткі: старэйшыя, больш памяркоўныя члены падтрымалі Андрэя Мельніка (АУН-М), тады як маладыя і радыкальныя члены — Сьцяпана Бандэру (АУН-б). Апошняя група атрымала кантроль над нацыяналістычным рухам на Заходняй Украіне, у тым ліку над ваенным крылом АУН — Украінскай паўстанчай арміі (УПА), якая была найбуйнейшым украінскім узброеным рухам супраціву. 30 чэрвеня 1941 г., праз 8 дзён пасьля нямецкага ўварваньня ў СССР, АУН Бандэры абвясьціла ў занятым нямецкім войскам Львове аб аднове ўкраінскай дзяржавы(uk). Тады на асабісты загад Адольфа Гітлера немцы забілі 720 сябраў АУН Бандэры[2] (80% кіраўніцтва). У адказ Рэвалюцыйная АУН(uk) (Бандэры) пачала падпольнае ўзброенае змаганьне супраць рабунку і забойства насельніцтва нямецкімі акупантамі.
21-25 жніўня 1943 г. у сяле Залатая Слабада(uk) (Казаўскі раён, Тарнопальская вобласьць, Украіна) ІІІ надзвычайны Вялікі збор Рэвалюцыйнай АУН(uk) ухваліў праграму, у якой цьвердзіў: «АУН змагаецца за тое, каб кожная нацыя жыла свабодна ў сваёй уласнай самастойнай дзяржаве; супраць імпэрыялістаў і імпэрыяў, супраць СССР, бо ў іх адзін паноўны народ эканамічна і культурна прыгнятае другі; супраць інтэрнацыяналістычных і фашысцка-нацыянал-сацыялістычных праграмаў, супраць расейскага камуна-бальшавізму, бо яны — зброя заваёўніцкай палітыкі; супраць таго, каб адзін народ "вызваляў", "браў пад ахову" іншыя народы». 21-22 лістапада пад Жытомірам Рэвалюцыйная АУН правяла канфэрэнцыю 18 паняволеных бальшавікамі народаў з удзелам 38 прадстаўнікоў, зь якіх 2 былі зь Беларусі ад Беларускай незалежніцкай партыі[3].
Старшыні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Яўген Канавалец (3 лютага 1929 — 23 траўня 1938)
- Андрэй Мельнік (23 траўня 1938 — 1 лістапада 1964)
- Алег Штуль (1 лістапада 1964 — 4 лістапада 1977)
- Дзяніс Квіткоўскі (4 лістапада 1977 — 15 сакавіка 1979)
- Мікола Плавюк (15 сакавіка 1979 — 10 сакавіка 2012)
- Багдан Чэрвак (з 26 траўня 2012 г.)
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Бігун, І. Апэрацыя "Бумеранг" // Наша гісторыя, №1, 2019, с.36-40. ISBN 2617-2305
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ рэгістрацыйнае пасведчаньне № 499 ад 24 верасьня 1993 года, выдадзенае Міністэрствам юстыцыі Украіны
- ^ Павал Берасьнеў. Неажыцьцёўлены праект (частка 4) // Зьвязда : газэта. — 4 студзеня 2011. — № 1 (26865). — С. 13. — ISSN 1990-763x.
- ^ Павал Берасьнеў. Барацьба за нацыянальную самасьвядомасьць беларусаў (частка 3) // Зьвязда : газэта. — 25 сакавіка 2011. — № 55 (26919). — С. 11. — ISSN 1990-763x.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Арганізацыя ўкраінскіх нацыяналістаў — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў