Эпітэт
Выгляд
Эпі́тэт (па-старажытнагрэцку: ἐπίθετον — прыдатак) — від простага тропу, мастацкае акрэсьленьне істотнай прыметы якога-небудзь прадмета ці зьявы. Сустракаецца нярэдка ў прозе, найперш у прадстаўнікоў лірычнай стылёвай плыні (у Я. Брыля: шчодрае неба, перасьпелы жаніх, босая вёска, малады сьмех, бязлобая галава, казённыя вочы), асабліва часта — ў паэзіі. Эпітэт адрозьніваецца ад звычайнага граматычнага азначэньня сваёй пераноснай, вобразнай сутнасьцю. У мастацкіх творах азначэньне і эпітэт ужываюцца, як правіла, побач, ствараючы агульны яскравы малюнак. Эпітэт — адзін з самых дзейсных і шырока распаўсюджаных паэтычных тропаў.
Тыпы эпітэтаў
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Мэтафарычныя (сінія песьні мора, зялёнае полымя дрэваў).
- Гіпэрбалічныя (чалавек-гара).
- Складаныя (сьветлавокая радасьць).
- Іранічныя (дыплямаваны баран, шматступенчатыя дурні).
- Пастаянныя (конь вараненькі, гады маладыя, доля горкая). Часьцей за ўсё сустракаюцца ў фальклёры.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Рагойша В. П. Паэтычны слоўнік. — 3-е выд., дапрац. і дапоўн. — Менск: Беларуская навука, 2004. — 576 с. — 2000 ас. — ISBN 985-08-0598-6
- Рагойша В. П. Тэорыя літаратуры ў тэрмінах. — Менск: Беларуская энцыклапедыя, 2001. — 384 с. — 1000 ас. — ISBN 985-11-0197-4
- Н. В. Гаўрош: Слоўнік эпітэтаў беларускай мовы, Мн., Вышэйшая школа, 1998, 603 С.