Кузьмы (Івейскі раён)
Кузьмы лац. Kuźmy | |
Былая назва: | Алімкі |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гарадзенская |
Раён: | Івейскі |
Сельсавет: | Ліпнішкаўскі |
Насельніцтва (1999) | |
колькасьць: | 8 чал. |
колькасьць двароў: | 4 |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | |
Паштовы індэкс: | 231338 |
СААТА: | 4229835116 |
Нумарны знак: | 4 |
Геаграфічныя каардынаты: | 53°59′50″ пн. ш. 25°31′30″ у. д. / 53.99722° пн. ш. 25.525° у. д.Каардынаты: 53°59′50″ пн. ш. 25°31′30″ у. д. / 53.99722° пн. ш. 25.525° у. д. |
± Кузьмы | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Кузьмы (Алімкі) — вёска ў Ліпнішкаўскім сельсавеце Івейскага раёну Гарадзенскай вобласьці.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У сярэдзіне XIX ст. вёска Алімкі ці Кузьмы ў складзе Ліпнішкаўскай воласьці Ашмянскага павету Віленскай губэрні. У 1861 г. 36 рэвіскіх душ, у складзе маёнтка Пачэрня, які належаў Альяшэвічу. у 1866 г. 6 двароў, 82 жыхары. Паводле перапісу 1897 г. 20 двароў, 124 жыхары. У 1909 г. 23 двары, 154 жыхары, 108 дзесяцінаў зямлі.
У 1921—1939 гг. у Ліпніскай гміне Валожынскага, затым Лідзкага паветаў Наваградзкага ваяводзтва Польшчы. У 1921 г. 22 двары, 100 жыхароў.
3 12 кастрычніка 1940 г. вёска (34 двары, 118 жыхароў) ў Некрашоўскім сельсавеце Івейскага раёну. 3 1952 г. у калгасе «Воля». 3 16 ліпеня 1954 г. у Князікоўскім, затым у Сураскім, у Жылёўскім, з 13 студзеня 1967 г. у Ліпнішкаўскім сельсаветах. 3 1960 г. у калгасе «Кастрычнік». У 1970 г. 33 жыхары. Пасьля ў складзе калгасу «Маладая гвардыя».
Інфармацыя для турыстаў
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Каля в. Сакавічы знаходзіўся старадаўні могільнік. Другі такі могільнік быў дзесьці ў лесе[1].
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1999 — 4 двароў, 8 жыхароў.