Перайсьці да зьместу

Самараўка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рака
Самараўка
Агульныя зьвесткі
Выток каля в. Ялуцавічаў
Вусьце Зальвянка
Краіны басэйну Беларусь
Вобласьці Гарадзенская вобласьць
Даўжыня 14 км

Самараўка, Крамяніца — рака ў Беларусі, левы прыток ракі Зальвянкі (басэйн Нёману). Цячэ ў Зэльвенскім раёне Гарадзенскай вобласьці. Даўжыня 14 км[1]. Плошча вадазбору 104 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 3,2‰.

На рацэ стаіць гістарычнае мястэчка Крамяніца.

Пачынаецца на поўдзень ад вёскі Ялуцавічаў, упадае ў Зальвянку за 1,5 км на паўночны ўсход ад вёскі Самаравічаў. Цячэ ў межах Ваўкавыскага ўзвышша[2].

  1. ^ Общая характеристика речной сети Гродненской области (рас.)
  2. ^ Энцыклапедыя прыроды Беларусі: у 5 т. Т. 4: Недалька ― Стаўраліт / Рэдкал.: І. П. Шамякін (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. С. 438.