Перайсьці да зьместу

Вірус імунадэфіцыту чалавека

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «ВІЧ»)
Вірус імунадэфіцыту чалавека
Клясыфікацыя
НадцарстваВірусы
ПадцарстваРыбануклеінава-кісьлевыя (РНК) вірусы
ГрупаЗваротна-транскрыптазныя РНК вірусы
АтрадОртэрвірусы
СямействаРэтравірусы
ПадсямействаОртарэтравірусы
РодЛенцівірусы
Даччыныя таксоны
ВІЧ 1, ВІЧ 2

Вірус імунадэфіцыту чалавека (ВІЧ) — вірус з роду ленцівірусаў сямейства рэтравірусаў, які выклікае заражэньне імуннае сыстэмы, апошняя стадыя якога вядомая як сындром набытага імунадэфіцыту (СНІД). У сьвеце лік новых заражэньняў зьнізіўся з 3,5 млн у 1996 годзе да 2,6 млн у 2009-м[1].

У Беларусі вірус упершыню выявілі ў 1987 годзе. Штогод ад ВІЧ-інфэкцыі гіне каля 300 жыхароў краіны. 1 лістапада 2012 году колькасьць выяўленых заражэньняў перасягнула 14 тысячаў, большасьць якіх прыпала на мужчынаў (60,3%) і моладзь (15-29 гадоў; 59,3%). Распаўсюджанасьць склала 115,9 выпадкаў на 100 тыс. насельніцтва. Па абласьцях захваральнасьць склала: Гомельская вобласьць — 6848 (349,8 выпадкаў на 100 тыс.), Менская — 1949 (116,3), Менск — 2005 (92,3), Магілёўская — 815 (63,6), Берасьцейская — 1066 (61,4), Віцебская — 743 (49,9), Гарадзенская — 575 (42,5)[2].

Трапляючы ў арганізм чалавека, ВІЧ паражае CD4±лімфацыты, макрафагі і некаторыя іншыя тыпы вузаў. Патрапіўшы ў гэтыя вузы, вірус запускае мэханізм самазборкі новых вірусаў. У выніку гэта вядзе да сьмерці паражоных вузаў.

  1. ^ Сьвятлана Барысенка. Здаць тэст на ВІЧ // Зьвязда : газэта. — 1 сьнежня 2010. — № 231 (26839). — С. 3. — ISSN 1990-763x.
  2. ^ ВІЧ у Беларусі Інфаграфіка. Беларускае тэлеграфнае агенцтва (30 лістапада 2012). Праверана 1 сьнежня 2012 г.