Перайсьці да зьместу

Пандэмія

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
У 1918—1919 гадох пандэмія гішпанскага грыпу сталася адной з галоўных прычынаў высокай сьмяротнасьці па ўсім сьвеце.

Аўдыё Пандэмі́я  (па-грэцку: πανδημία — увесь народ народ, (pan = 'усе' + demos = 'народ')) — эпідэмія інфекцыйнага захворваньня, якая ахоплівае вялікія абшары, напрыклад цэлы кантынэнт ці ўвесь сьвет; эпідэмія адной хваробы, што пашыраецца адначасова ў розных краінах і розных кантынэнтах. Характарызуецца адсутнасьцю калектыўнага імунітэту ў чалавецтва, і, як правіла, бракаваньня эфэктыўных сродкаў прафіляктыкі (вакцыны) і лячэньня.

Варта адрозьніваць пандэмію ад эндэмічных захворваньняў, якія зьяўляюцца доволі трывалымі для нейкай пэўнай мясцовасьці. Акрамя таго, да пандэміі грыпу звычайна не адносяцца рэцыдывы сэзоннага тыпу. На працягу ўсёй гісторыі было шмат пандэміяў, як то пандэміі воспы і сухотаў. Адной з самых шырокіх пандэміяў была чорная сьмерць, у выніку якой загінула больш за 75 мільёнаў людзей у XIV стагодзьдзі. Да апошніх пандэміяў адносяць пандэмію ВІЧ і, таксама, пандэміі грыпу H1N1 у 1918 і 2009 гадох.

Вядомыя пандэміі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Табліца. Найбольш важкія эпідэміі і пандэміі вірусных захворваньняў
ГодПадтыпШтам
Эпідэміі
1972—1973H3N2A/Ангельшчына/72
1976H3N2А/Вікторыя/75
1977H3N2А/Тэхас/77
2003H5N1Птушыны грып
Пандэміі
1918H1N1Гішпанка
1947H1N1
1957H2N2Азіяцкі грып
1968H3N2Ганконскі грып
2009H1N1Сьвіны грып

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]