Страўнікава-кішачны тракт
Страўнікава-кішачны тракт — сыстэма органаў сапраўдных шматвузавых жывёлаў, прызначаная для перапрацоўкі й здабываньня зь ежы пажыўных рэчываў, усмоктваньня іх у кроў і вывядзеньня з арганізму неперавараных рэшткаў. Страўнікава-кішачны тракт чалавека складаецца з страўніка, тонкай кішкі й тоўстай кішкі, але часам тэрмін ахоплівае ўсе структуры, ад рота да анусу[1]. «Стрававальная сыстэма» зьяўляецца больш шырокім тэрмінам, які ўключае ў сябе ўсе структуры, у тым ліку дапаможныя органы страваваньня. У гэтай сыстэме, працэс страваваньня мае шмат этапаў, першы зь якіх пачынаецца ў роце. Пераварваньне ежы ўключае ў сябе ейнае расьшчапленьне на больш дробныя кампанэнты, пакуль яны ня змогуць быць паглынутыя й засвойваеныя арганізмам.
У дарослага самца чалавека, страўнікава-кішачны тракт складае 5 мэтраў у даўжыню, альбо да 9 мэтраў без эфэкту цягліцавага тонусу, і складаецца зь верхняга й ніжняга тракту. У страўнікава-кішачным тракце таксама можна вызеліць на пярэднюю кішку, сярэднюю й заднюю, адлюстроўваючы эмбрыянальнае паходжаньня кожнага сэгмэнта тракта.
Страўнікава-кішачны тракт вызваляе гармоны, якія дапамагаюць рэгуляваць працэс страваваньня. Гэтыя гармоны ўключаюць гастрын, сэкрэтын, халецыстакінін і грэлін, якія прамежкава зьяўляюцца інтракрыннымі й аўтакрыннымі мэханізмамі, паказваючы, што вузы вырабляюць гэтыя гармоны, захоўваючы структуру ўсёй эвалюцыі[2]. Жаваньне, у працэсе якога ежа зьмешваецца са сьліной, пачынае працэс страваваньня. Пасьля пражоўваньня атрымоўваецца болюс, які можа быць паглынуты па страваводу да страўніка. Тут ён зьмешваецца са страўнікавым сокам, а потым праходзіць да дванаццаціпалай кішкі, дзе ён зьмешваецца з шэрагам фэрмэнтаў, выпрацоўваемых падстраўнікавай залозай. Сьліна таксама зьмяшчае каталітычны фэрмэнт, які мае назоў аміляза, што пачынае дзейнічаць на прадукты харчаваньня яшчэ ў роце.
Хваробы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Gastrointestinal+tract. MeSH
- ^ Nelson RJ. 2005. Introduction to Behavioral Endocrinology. Sinauer Associates: Massachusetts. p 57.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Страўнікава-кішачны тракт — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў