Сурвэтка
Сурвэ́тка — прадмет сталовай бялізны, кавалак прастакутнае тканіны (радзей іншай формы), якая ўжываецца ў побыце і гаспадарцы для выдаленьня розных рэчываў з паверхняў ці, напрыклад, для выціраньня вуснаў пасьля ежы.
Выгляды сурвэтак
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Па матэрыяле
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Папяровыя — выкарыстоўваюцца галоўным чынам падчас ежы й служаць для праціркі вуснаў, рота ад тлушчу й іншых харчовых забруджваньняў. Некаторыя папяровыя сурвэткі ўжываюцца таксама й пры побытавай уборцы хаты для ачысткі паверхняў ад пылу й бруду.
- Тканкавыя — вырабляюцца з розных тканін (бавоўны, лёну, сынтэтычных тканін і іншых). Ужываюцца галоўным чынам для сэрвіроўкі стала й ўборкі паверхняў.
- Бязворсавыя — вырабляюцца з розных матэрыялаў і падвяргаюцца адмысловай апрацоўцы, якая выдаляе ворс зь іх паверхні. Ужываюцца для праціркі аптычных паверхняў — лінзаў, люстэркаў і т. п., а таксама розных экранаў, асабліва вадкакрысталічных манітораў.
- Сурвэткі зь мікравалакна — вырабляюцца з тканіны з расьсечанага адмысловым хімічным складам мікравалакна. Такія сурвэткі ўцягваюць бруд з паверхні сапраўды гэтак жа, як прыродныя капіляры ўцягваюць ваду й пажыўныя рэчывы.
- Азбэставыя сурвэткі цяпер не ўжываюцца. Вырабляліся з валокнаў азбэста. Ужываліся пры ежы. Не гараць, што і выкарыстоўвалася для іх ачысткі шляхам гартаваньня. З гісторыі вядома, што такія сурвэткі выкарыстоўваліся пры дварах блізкаўсходніх манархаў. Простыя людзі не маглі дазволіць сабе выкарыстоўваць сурвэткі гэтага тыпу з-за іх высокага кошту.
Па вобласьці ўжываньня
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Касмэтычныя (гігіенічныя) — загадзя насычаюцца араматычнымі рэчывамі й служаць для той жа мэты, што й дэзадаранты. Павінны захоўвацца ў гермэтычным пакаваньні.
- Працірачныя — сурвэткі, загадзя пропитываемые якім-небудзь слабым растваральнікам тлушчу (часьцей за ўсё выкарыстоўваецца ізапрапілавы сьпірт). Працірачныя сурвэткі служаць для праціркі дзьвярных ручак, клявіятур, кампутарных мышэй і т. п. Часам, акрамя растваральніка, утрымліваюць яшчэ й антыстатык.
- Абразіўныя для мыцьця посуду — кавалкі сынтэтычнага (капронавага, тэфлёнавага й т. п.) лямцу таўшчынёй каля 5 мм. Сурвэткі гэтага тыпу дазваляюць эфэктыўна выдаляць забруджваньні з мэталёвых, шкляных і керамічных паверхняў, не пашкоджваючы іх. Аднак некаторыя тыпы пластмас пасьля праціраньня могуць быць сапсаваны.
Складаньне сурвэтак
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Існуе мноства формаў і прыёмаў складаньня сурвэтак, але агульным правілам тут служыць прынцып — чым менш датыкаюцца рукі афіцыянта да сурвэткі пры яе складаньні, тым гігіенічней працякае гэта апэрацыя, пры гэтым наведвальнік павінен лёгка разгарнуць сурвэтку, каб выцерці вусны ці пакласці яе на калены. Калі пры сэрвіроўцы на стол ня ставяць закусачную талерку (звычайна на сняданак), то на яе месца паміж нажом і відэльцам кладуць палатняную сурвэтку, складзеную ў чатыры разы. Для абеду, а таксама святочнай вячэры, бяседы сурвэткі часта складаюць у форме «конусных каўпачкоў», «ракетай», «каронай», «капялюшыкам» і іншых. Больш складаныя формы складаньня сурвэтак ужываюць пры сэрвіроўцы банкетных сталоў; гэта — «цюльпан», «веер», «свечка», «кішэнь» і іншыя.
Іншае
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Сурвэтка, гэта таксама:
- Невялікі абрус.
- Кавалак тканіны для мэдыцынскіх ці гігіенічных мэт.