Перайсьці да зьместу

Пнэўманія

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Запаленьне лёгкіх»)
Пнэўманія
Сынонімы запаленьне лёгкіх
Спэцыяльнасьць пульманалёгія, інфэкталёгія
Сымптомы кашаль, абцяжаранае дыханьне, пачашчанае дыханьне, павышэньне тэмпэратуры цела[1]
Працягласьць некалькі тыдняў[2]
Прычыны бактэрыі, вірус
Фактары рызыкі кістозны фіброз, хранічная абструктыўная хвароба лёгкіх, бранхіяльная астма, цукровы дыябэт, сардэчная недастатковасьць, паленьне[3]
Мэтад дыягностыкі на падставе сымптомаў, рэнтген грудной клеткі
Лячэньне кіслародная тэрапія[4]
Лекі антыбіётыкі, супрацьвірусныя сродкі[4]
Частасьць 450 млн (7%) за год
Сьмяротнасьць 4 млн за год[5]
Пнэўманія ў Вікісховішчы
Узбуджальнік пнэўманіі

Пнэўмані́я (па-грэцку: πνευμονία ад πνεύμων — «лёгкія») або запале́ньне лёгкіх — запаленьне лёгачнай тканкі інфэкцыйнага паходжаньня зь пераважным паражэньнем пухірыкаў (з разьвіцьцём у іх запаленчай эксудацыі) і міжвузнай тканкі лёгкага. Тэрмін «пнэўманія» аб’ядноўвае большую групу хваробаў, кожная зь якіх мае сваю этымалёгію, патагенэз, рэнтгеналягічныя прыкметы, дадзеныя лябараторных дасьледаваньняў і асабліва тэрапіі. Можа працякаць як самастойнае захворваньне ці як ускладненьне іншых захворваньняў.

Неінфэкцыйныя запаленчыя працэсы ў лёгачнай тканкі, звычайна называюць пнэўманітамі ці альвэлітамі. На фоне падобных асэптычных запаленчых працэсаў нярэдка разьвіваецца бактэрыяльная, вірусна-бактэрыяльная й грыбковая пнэўманія. Асноўным мэтадам дыягностыкі зьяўляецца рэнтгеналягічнае дасьледаваньне лёгкіх, а асноўным мэтадам лячэньня — антыбактэрыяльная тэрапія. Позная дыягностыка й затрымка з пачаткам антыбактэрыяльнага лячэньня пагаршае прагноз захворваньня. Магчымы лятальны сыход.

Пнэўманія закранае каля 450 мільёнаў чалавек ва ўсім сьвеце, што складае каля 7% агульнага насельніцтва Зямлі. Штогод рэгіструюцца прыкладна 4 мільёны сьмерцяў. Пнэўманія была ахрышчана доктарам Ўільямам Осьлерам у XIX стагодзьдзі, як «капітан па сьмерці сярод мужчынаў»[6]. Са зьяўленьнем антыбіётыкаў і вакцыны супраць хваробы ў XX стагодзьдзі выжывальнасьць падвысілася. Тым ня менш, у разьвіваных краінах, а таксама сярод вельмі старых і вельмі маладых людзей, а таксама хранічна хворых, пнэўманія застаецца адным зь вядучых чыньнікаў сьмерці[7].

Запаленьне лёгкіх адбываецца часьцей за ўсё з-за інфэкцыяў, выкліканых галоўным чынам бактэрыямі або вірусамі і радзей грыбкамі і паразытамі. Хоць існуе больш за 100 штамаў узбуджальнікаў інфэкцыйных захворваньняў, ідэнтыфікаваныя толькі нешматлікія зь іх, адказныя за большасьць выпадкаў пнэўманіі. Зьмяшаныя інфэкцыі, дзе ўзбуджальнікам зьяўляецца як вірус, гэтак і бактэрыі, назіраюцца ў прыкладна 45% выпадкаў інфэцыі ў дзяцей і 15% выпадкаў інфэкцыі ў дарослых[8]. Узбуджальнік ня можа быць вызначаны прыблізна ў палове выпадкаў, нягледзячы на ​​дбайную праверку[9].

Тэрмін пнэўманія часам больш шырока прымяняецца да любога стану, дзе вынікам зьяўляецца запаленьне лёгкіх, выкліканыя, напрыклад, аўтаімуннымі захворваньнямі, хімічнымі апёкамі або рэакцыяй на лекі. Аднак, гэтыя выпадкі больш дакладна называюць пнэўманітамі[10].

Фактарамі, якія могуць прывесьці да пнэўманіі, зьяўляюцца курэньне, імунадэфіцыт, алькагалізм, хранічная абструктыўная хвароба лёгкіх, бранхіяльная астма, хранічная хвароба нырак, хваробы печані і старасьць[11][12]. Дадатковая рызыка для дзяцей уключае ў сябе гадаваньне дзіцяня не грудным малаком, узьдзеяньне цыгарэтнага дыму альбо забруджваньне паветра, недаяданьне і беднасьць[13]. Прымяненьне прэпаратаў, якія прыгнятаюць кісьлю, як то інгібітары пратонавай помпы або Н2-блякатары, таксама можа быць зьвязана з павышанай рызыкай разьвіцьця пнэўманіі[14].

  1. ^ Ashby B, Turkington C (2007). [«The encyclopedia of infectious diseases» (3rd ed.). New York: Facts on File. — С. 242. — ISBN 978-0-8160-6397-0.
  2. ^ Behera, D. (2010). «Textbook of pulmonary medicine» (2nd ed.). New Delhi: Jaypee Brothers Medical Pub. — С. 296—297. — ISBN 9788184487497.
  3. ^ «Who Is at Risk for Pneumonia?». NHLBI.
  4. ^ а б «How Is Pneumonia Treated?». NHLBI.
  5. ^ Lodha R, Kabra SK, Pandey RM (June 2013). «Antibiotics for community-acquired pneumonia in children». The Cochrane Database of Systematic Reviews. 6 (6): CD004874. DOI:10.1002/14651858.CD004874.pub4.
  6. ^ Osler, William (1901). «Principles and Practice of Medicine, 4th Edition». New York: D. Appleton and Company. — С. 108.
  7. ^ George, Ronald B. (2005). «Chest medicine : essentials of pulmonary and critical care medicine» (5th ed.). Philadelphia, PA: Lippincott Williams & Wilkins. — С. 353. — ISBN 9780781752732.
  8. ^ Ruuskanen O, Lahti E, Jennings LC, Murdoch DR (April 2011). «Viral pneumonia». Lancet. 377 (9773): 1264—1275. PMID 21435708.
  9. ^ Eddy, Orin (Dec 2005). «Community-Acquired Pneumonia: From Common Pathogens To Emerging Resistance». Emergency Medicine Practice. 7 (12).
  10. ^ Lowe JF, Stevens A (2000). «Pathology» (2nd ed.). St. Louis: Mosby. — С. 197. — ISBN 978-0-7234-3200-5.
  11. ^ Nair GB, Niederman MS (November 2011). «Community-acquired pneumonia: an unfinished battle». The Medical Clinics of North America. 95 (6): 1143—1161. DOI:10.1016/j.mcna.2011.08.007. PMID 22032432.
  12. ^ Marrie, Thomas J., ed. (2002). «Community-acquired pneumonia». New York: Kluwer Academic Publishers. — С. 20. — ISBN 978-0-306-46834-6.
  13. ^ Nguyen, TK; Tran, TH; Roberts, CL; Fox, GJ; Graham, SM; Marais, BJ (January 2017). «Risk factors for child pneumonia — focus on the Western Pacific Region». Paediatric Respiratory Reviews. 21: 95—101. DOI:10.1016/j.prrv.2016.07.002. PMID 27515732.
  14. ^ Eom CS, Jeon CY, Lim JW, Cho EG, Park SM, Lee KS (February 2011). «Use of acid-suppressive drugs and risk of pneumonia: a systematic review and meta-analysis». Canadian Medical Association Journal. 183 (3): 310—319. DOI:10.1503/cmaj.092129. PMC 3042441. PMID 21173070

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пнэўманіясховішча мультымэдыйных матэрыялаў