Шаленства
Шале́нства (іншыя назвы: рабіес (лац. rabies), састарэлае — гідрафобія, вадабоязь) — інфэкцыйнае захворваньне, выкліканае вірусам шаленства, па асаблівасьцях марфалёгіі ўключанага ў сямейства Rhabdoviridae, род Lyssavirus. Вірус шаленства выклікае спэцыфічны энцэфаліт (запаленьне галаўнога мозгу) у жывёлаў і чалавека. Перадаецца са сьліной пры ўкусе хворым жывёлам. Затым, распаўсюджваючыся па нэрвовых шляхах, вірус дасягае сьлінных залозаў і нэрвовых клетак кары галаўнога мозгу, амонавага рогу, бульбарных цэнтраў, і, пашкоджаючы іх, выклікае цяжкія незваротныя парушэньні. Штогод у сьвеце ад хваробы паміраюць звыш 55 тыс. чалавек.
Папярэджаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Сродкам папярэджаньня разьвіцьця хваробы ёсьць вакцына, якую ў 1855 годзе распрацаваў францускі мікрабіёляг Люі Пастэр (1822—1895). Дзеля прадухіленьня заражэньня варта ўнікаць набліжэньня і дотыку да дзікіх жывёлаў, што не баяцца людзей і заходзяць у двары. Хатніх жывёлаў неабходна штогод прышчапляць і не дапускаць да бадзяжных жывёлаў.
Праявы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Хвароба пачынаецца з галаўнога болю, зьніжэньня апэтыту, боляў у цягліцах, слабасьці і дэпрэсіі. Затым хворы перастае піць і есьці. Вада, вецер, яркае сьвятло і шумныя гукі выклікаюць сутаргі[1].
Беларусь
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У Беларусі ў больш як 60% выпадкаў вірусаносьбітамі зьяўляюцца лісы. У 2009 г. у краіне лябараторна пацьвердзілася 995 выпадкаў хваробы ў розных відаў жывёлаў. Лячэньне прызначалася 1362 пацярпелым ад укусаў людзям. Два чалавекі загінулі[2].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Надзея Нікалаева. Лятальныя ўкусы // Краіна здароўя. — 10 верасьня 2009. — № 35 (149). — С. 7.
- ^ Надзея Нікалаева. Шаленства не даруе легкадумнасьці // Краіна здароўя. — 15 чэрвеня 2010. — № 25 (194). — С. 5.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Шаленства — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Гэта — накід артыкула па мэдыцыне. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |