Перайсьці да зьместу

Казялужжа

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Казялужжа
трансьліт. Kaziałužža
Дата заснаваньня: перад 1618 годам[a]
Мясцовая назва: Казялужы
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гомельская
Раён: Хвойніцкі
Сельсавет: Судкоўскі сельсавет
Вышыня: 136 м н. у. м.
Насельніцтва:
  • 487 чал. (2021)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2346
Паштовы індэкс: 247605
СААТА: 3254816023
Нумарны знак: 3
Геаграфічныя каардынаты: 51°53′54″ пн. ш. 29°53′56″ у. д. / 51.89833° пн. ш. 29.89889° у. д. / 51.89833; 29.89889Каардынаты: 51°53′54″ пн. ш. 29°53′56″ у. д. / 51.89833° пн. ш. 29.89889° у. д. / 51.89833; 29.89889
Казялужжа на мапе Беларусі ±
Казялужжа
Казялужжа
Казялужжа
Казялужжа
Казялужжа
Казялужжа

Казялу́жжа[2]вёска ў Хвойніцкім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Судкоўскага сельсавету.

Вялікае Княства Літоўскае

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Герб уласны роду Лозкаў.

Найранейшая на сёньня пісьмовая згадка пра вёску Казялужжа[b] Мазырскага павету Менскага ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага сустрэтая у судовым дэкрэце ад 9 траўня 1618 году аб выданьні зьбеглых адтуль, а таксама зь Юравічаў і Небытава ў Хвойнікі альбо Новы Харленж да суджэнцаў Мікалая і Гальшкі Харлінскіх падданых маці і недарослага сына Гальшкі з Гулевічаў і Міхала[c] Лозкаў[4]. Відавочна, калі ў разьмежаваньні Кіеўскай зямлі Кароны і Мазырскага павету ВКЛ у сьнежні 1621 — студзені 1622 году паны камісары пацьвярджалі прыналежнасьць двара і сяла Загальле «ze wszystkiemi wsiami, gruntami jmci Łozki, marszałka mozyrs.» да Мазырскага павету, дык сярод тых вёсак уважаліся і Казялужы[5].

Загальскае староства ў апошняй чвэрці XVIII ст.

У XVII—XVIII стагодзьдзях вёска належала да Загальскага староства[d]. Паводле рэвізіі 1716 году wieś Koziełuży складалі два дымы[e]: гаспадары Сьцяпан Аніска, Яцка Аніска[f] плацілі старосьце князю Дамініку Яну Шуйскаму 5 злотых чыншу і даніны мядовай паўтары бельцы[6].

Надалей пра вёску Казялужы з 18 дварамі ў добрах староства Загальскага маецца зьвестка ў матэрыяле Генэральнай візытацыі Загальскай Сьвята-Траецкай уніяцкай царквы Мазырскага дэканату, праведзенай а. Эліяшам (Ільлёй) Бародзічам, протанатарыем апостальскім дыяцэзіі Пінскай і Тураўскай, датаванай 9-м днём лютага 1778 году. Згодна з запісам ў кнігах Юравіцкага касьцёлу Нараджэньня Найсьвяцейшай Панны Марыі, 18 сакавіка 1785 году настаяцель царквы ў Загальлі, віцэ-дэкан мазырскі а. Дыянізы Крэткоўскі ахрысьціў Эдварда, сына законных сужэнцаў Яна і Антаніны з Кузьмінскіх Парыкевічаў, эканомаў фальварку Казялузскага. Сярод кумоў быў губэрнатар Загальскага староства Юзаф Букаты[7]. У візытацыі, выкананай 10 студзеня 1787 году каад'ютарам пінскім і тураўскім Язафатам Булгакам, сказана, што ў Казялужах было ўжо 20 двароў[8].

Расейская імпэрыя

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Мястэчка і двор Загалле, вёска Казялужжа на схематычным пляне Рэчыцкага павету 1800 г.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Казялужжа апынулася ў межах Рэчыцкай акругі Чарнігаўскага намесьніцтва (губэрні), з 1796 году — у складзе тэрытарыяльна ўпарадкаванага Рэчыцкага павету Маларасейскай, а з 29 жніўня 1797 году Менскай губэрні Расейскай імпэрыі[9]. На 1795 год вёска, як і 12 іншых паселішчаў Загальскага староства, належала «малолетнему Станиславу Бужинскому по жизни его», але была ў арэндзе ў судзьдзі Вінцэнція Жука[10]. Тады ў ёй налічвалася 26 двароў з 48 жыхарамі мужчынскага і 62 жаночага полу[11].

Казялужжа і навакольлі на мапе Ф. Ф. Шубэрта. 1850 г.

Як вынікае з матэрыялаў шляхецкай рэвізіі 1811 года, дыспанентам Загальскага казённага маёнтку на той час выступаў абшарнік Тадэвуш Солтан[12]. У ходзе рэформы П. Д. Кісялёва ў межах названага маёнтку, да якога належала і Казялужжа, была ўтворана воласьць[g] з управай, згаданая ў 1848 годзе.[13]. У «Списках населённых мест Минской губернии по уездам, приходам, еврейским обществам со сведениями об их расположении и народонаселении [Дело]: 1857 г.» засьведчана, што 246 жыхароў вёскі Казялужжа абодвух полаў былі прыхаджанамі Загальскай Сьвята-Траецкай царквы, 54 казялужцы зьяўляліся парафіянамі Юравіцкага касьцёлу Нараджэньня Найсьвяцейшай Панны Марыі[14].

У парэформавы пэрыяд Казялужжа належала да Хвойніцкай воласьці. На пачатак 1870 года тут — 119 мужчынскіх душ з былых дзяржаўных сялянаў і 13 душ аднадворцаў, прыпісаных да Казялузскага сельскага таварыства[15]. Згодна са зьвесткамі на 1876 і 1879 гады, Казялужжа — у прыходзе Загальскай царквы[16].

Паводле перапісу 1897 году ў Казялужжы было 92 двары, 548 жыхароў, дзейнічалі капліца, хлебазапасны магазын[1]. На 1909 год у вёсцы налічвалася 103 двары з 575 жыхарамі[17].

9 лютага 1918 году, яшчэ да падпісаньня Берасьцейскага міру з бальшавіцкай Расеяй (3 сакавіка), Нямеччына перадала паўднёвую частку Беларусі Украінскай Народнай Рэспубліцы. У адказ на гэта, 9 сакавіка Другой Устаўной граматай тэрыторыя абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Казялужжа ў складзе Хвойніцкай воласьці Рэчыцкага павету, аднак, апынулася ў часова створанай 15 чэрвеня Палескай губэрні з цэнтрам у Рэчыцы, з кастрычніка — у Мазыры. З 18 траўня тут дзейнічала «варта Украінскай Дзяржавы» гэтмана Паўла Скарападзкага[18].

Казялужжа і Хвойнікі з ваколіцамі на мапе, складзенай у 1924-26 гг.

1 студзеня 1919, згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі, Рэчыцкі павет увайшоў у склад Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусі, але 16 студзеня разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі быў далучаны да РСФСР. Паводле запіскі «Сведения о количестве учащихся школ Хойникской волости Речицкого уезда», на 8 сьнежня 1920 і на 15 красавіка 1921 году ў Казялузскай школе першай ступені (г. зн. пачатковай) было адпаведна 40 і 73 вучні[19].

Пасьля другога ўзбуйненьня БССР з 8 сьнежня 1926 году вёска Казялужжа — цэнтар сельсавету ў Хвойніцкім раёне Рэчыцкай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 году ў складзе Гомельскай акругі. 30 сьнежня 1927 году сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Небытаўскага сельсавету. У 1930 годзе тут налічвалася 147 двароў з 689 жыхарамі. У 1931 годзе арганізаваны калгас. З 20 лютага 1938 году — у складзе Палескай вобласьці з цэнтрам у Мазыры.

У Вялікую Айчынную вайну на франтах загінулі 78 вяскоўцаў.

З 8 студзеня 1954 году Казялужжа адміністрацыйна належыць да Гомельскай вобласьці. Паводле перапісу 1959 году тут было 900 жыхароў. Цэнтральная сядзіба саўгаса «Хойніцкі»[1].

30 чэрвеня 1966 году цэнтар Небытаўскага сельсавету перанесены ў Казялужжа, сельсавет перайменаваны ў Казялузскі[20].

У 1997 годзе ўзьведзены новы мураваны будынак сярэдняй школы. Дом культуры, бібліятэка, фельчарска-акушэрскі пункт, адзьдзяленьне сувязі, крама[1].

1 сьнежня 2009 года Казялузскі сельсавет скасаваны. Рашэньнем Гомельскага абласнога Савету дэпутатаў, населеныя пункты Загалле, Загальская Слабада, Казялужжа, Клівы, Небытаў, Паташня перададзеныя ў склад Дварышчанскага сельсавету, а Куравое — у Велікаборскі сельсавет[21].

Вёска знаходзіцца за 3 км на захад ад места Хвойнікі, за 106 км ад Гомеля.

  • 2021 год — 217 двароў, 487 жыхароў[22]
  1. ^ Не з XIX ст., як пісаў С. В. Марцэлеў[1].
  2. ^ У анатацыях з «Summaryusza aktów trybunalskich», выкананых Аляксандрам Ябланоўскім, што праўда, прыведзена назва зусім іншай сэмантыкі — Kozie Łozy. Але мясцовыя жыхары ведалі Казялужы альбо Казялужжа. Тое і захавалася да нашых дзён.
  3. ^ А. Банецкі назваў яго дзедзічам Козіх Лозаў[3]
  4. ^ Больш падрабязна пра Загальскае староства і яго трымальнікаў гл. старонку Загальле.
  5. ^ Прынамсі, столькі было ўлічана.
  6. ^ З тутэйшых прозьвішчаў Аніскавец — найбольш пашыранае ў Казялужжы і сёньня.
  7. ^ Ня варта блытаць з валасьцямі парэформавага часу — адміністрацыйнымі адзінкамі ў складзе паветаў.
  1. ^ а б в г Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 2, кн. 2. Гомельская вобласць / С.В. Марцэлеў; рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2005. — 520 с.: іл. ISBN 985-11-0330-6. С. 443
  2. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf). Сустракаецца таксама варыянт Казялу́жа
  3. ^ Herbarz Polski. Cz. 1, Wiadomości historyczno-genealogiczne o rodach szlacheckich. / Ułożył i wydał Adam Boniecki. – Warszawa, 1913. T. XVI. S. 51
  4. ^ Źródła dziejowe (далей: ZD). T. XXI: Polska XVI wieku pod względem geograficzno-statystycznym; T. X: Ziemie ruskie. Ukraina (Kijów — Bracław). / A. Jabłonowski. — Warszawa, 1894. S. 234
  5. ^ ZD. T. XX. Polska XVI wieku pod względem geograficzno-statystycznym. T. IX. — Warszawa, 1894. S. 96—97
  6. ^ НГАБ у Мінску. Ф. 320. Воп. 1. Спр. 1. А. 144
  7. ^ НГАБ. Ф. 937. Воп. 1. Спр. 60. А. 28адв.-29
  8. ^ НГАБ. Ф. 136. Воп. 1. Спр. 41240. А. 106адв., 108, 172, 173адв.
  9. ^ Насевіч В., Скрыпчанка Т. Рэчыцкі павет / В. Насевіч, Т. Скрыпчанка // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: у 6 т. — Т. 6. Кн. 1. — Мінск: БелЭн, 2001. C. 181—182
  10. ^ Петреченко І. Є. «Камеральное описание… Речицкой округи» 1796 р.: інформаційний потенціал пам’ятки // Днепровский паром. Природное единство и историко-культурноевзаимодействие белорусско-украинского пограничья / Материалы международной конференции (26-27 апреля 2018 г., г. Гомель). — Минск: Четыре четверти, 2018. С. 72
  11. ^ НГАБ. Ф. 333. Воп. 9. Спр. 59. А. 522 — 525
  12. ^ НГАБ. Ф. 333. Воп. 9. Спр. 263. А. 129-130, 161-162
  13. ^ Военно-статистическое обозрение Российской империи. Т. 9. Ч. 4. Минская губерния. — С.-Петербург: Тип. Деп. Ген. штаба, 1848. С. 5, 7
  14. ^ Расейскі дзяржаўны гістарычны архіў. Ф. 1290. Воп. 4. Спр. 79. А. 379адв., 708
  15. ^ Список волостей, обществ и селений Минской губернии на 01. 01. 1870 г. — Минск, 1870. Л. 71
  16. ^ Минские епархиальные ведомости. — Минск, 1876. № 10. С. 456; Описание церквей и приходов Минской епархии. VIII. Речицкий уезд. — Минск, 1879. С. 71
  17. ^ Список населённых мест Минской губернии. / Сост. В. С. Ярмолович. — Минск, 1909. С. 87
  18. ^ Ціхаміраў А. В. Станаўленне і развіццё беларуска-украінскіх адносін у 1918—1920 гг. // Веснік БДУ. Сер. 3. 2005. № 3. С. 28 — 32; Грицкевич А. П. Борьба за Украину, 1917—1921 / А. П. Грицкевич; под науч. ред. А. Е. Тараса. — Минск: Современная школа, 2011. С. 92 — 93; Ільїн, О. Західне Полісся в Українській Державі гетьмана Скоропадського (Історія в документах) / О. Ільїн // Над Бугом і Нарвою : український часопис Підляшшя. — 2014. № 3. С. 42; Замойский А. С. Брагин и местечки юго-восточной Беларуси в условиях перехода от войны к миру. 1918—1922. // Брагинщина в контексте истории белорусско-украинского пограничья: сборник научных статей / редкол. А. Д. Лебедев (отв. ред.) [и др.]. — Минск: Четыре четверти, 2018. С. 85
  19. ^ Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці. Ф. 68. Воп. 1. Спр. 16. А. 19
  20. ^ Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 30 чэрвеня 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1966, № 22 (1142).
  21. ^ Решение Гомельского областного Совета депутатов от 1 декабря 2009 г. № 290 Об изменении административно-территориального устройства Хойникского района Гомельской области
  22. ^ Інфармацыя аб насельніцтве Судкоўскага сельсавета на 01.01.2021 г.