Судкова
Судкоў | |
трансьліт. Sudkoŭ | |
Першыя згадкі: | канец XVIII ст.[a] |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гомельская |
Раён: | Хвойніцкі |
Сельсавет: | Судкоўскі сельсавет |
Насельніцтва: |
|
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 2346 |
Паштовы індэкс: | 247610 |
Нумарны знак: | 3 |
Геаграфічныя каардынаты: | 51°53′0″ пн. ш. 29°54′25″ у. д. / 51.88333° пн. ш. 29.90694° у. д.Каардынаты: 51°53′0″ пн. ш. 29°54′25″ у. д. / 51.88333° пн. ш. 29.90694° у. д. |
± Судкоў | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Судко́ў[2] — вёска ў Хвойніцкім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі. Цэнтар Судкоўскага сельсавету.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Расейская імпэрыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У крыніцы, заснаванай на матэрыялах расейскай рэвізіі 1795 году, у складзе Загальскага староства, акрамя іншых паселішчаў, названыя фальварак Судкоў і Шацкоў[c]. Староства належала "малолетнему Станиславу Бужинскому по жизни его", але на той час было ў арэндзе ў судзьдзі Вінцэнція Жука[6]. У мэтрычных кнігах Астраглядаўскага касьцёлу Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі ёсьць запіс, датаваны 10 днём красавіка 1799 году, аб хросьце ксяндзом Тэадорам Чабаноўскім[d] Тэафіла Юстына, сына шляхетных Ігнацыя і Катарыны Корбутаў, кумамі пры тым былі Ян Паеўскі і Яна Казлоўская з маёнтку Судкоў (de praedio Sudkow)[7].
Як вынікае з матэрыялаў шляхецкай рэвізіі 1811 году, дыспанэнтам Загальскага казённага маёнтку на той час выступаў абшарнік Тадэвуш Солтан[8]. У ходзе рэформы П. Д. Кісялёва ў межах названага маёнтку, у складзе якога знаходзіўся і Судкоў, была ўтворана воласьць [e] з управай, згаданая ў 1848 годзе.[9].
У парэформавы пэрыяд Судкоў адміністрацыйна належаў да Хвойніцкай воласьці. У 1868 годзе стараста сяла Барысаўшчына Піліп Казёл атрымаў у арэнду ад Менскай губэрнскай управы 800 дзесяцін зямлі ва ўрочышчы Судкова Загальскага маёнтку за плату ў 350-360 рублёў на год. Высьветлілася, аднак, што ён быў хіба падстаўной асобай, а арандаванай фермай на справе завалодалі хвойніцкія габрэі Янкель Конік, Невах Рабы, Хаім з Гноева і Бейрах з Храпкава. Дзеля гэтага яны падкупілі старшыню ўправы Дзяніса Турскага. З тамтэйшых сялянаў падпольныя арандатары запатрабавалі па 2 рублі за карыстаньне дзесяцінай зямлі супраць ранейшых 75 капеек, пачалі нібыта адбіраць кожны другі сноп збожжа і кожны другі стог сена. Скаргі сялянаў дайшлі да рэчыцкага павятовага начальства. У разборы справы бралі ўдзел міравы пасярэднік Брагін і хвойніцкі валасны старшыня Васіль Жаўняк. Выракам Менскай управы па справах маёмасьці было: П. Казла арэнды пазбавіць, а старшыню Д. Турскага за злоўжываньні прыцягнуць да адказнасьці[10].
На 1909 год у маёнтку Суткоў (Сутковъ)[f] Хвойніцкай воласьці Рэчыцкага павету Менскай губэрні — 1 двор, 35 жыхароў[11]. У 1911 годзе ўладальнікам маёнтку Судкоў (Судково) у 509 дзесяцін угодзьдзяў названы Васіль Іванаў Андрашчук[12].
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]9 лютага 1918 году, яшчэ да падпісаньня Берасьцейскага міру з бальшавіцкай Расеяй (3 сакавіка), Нямеччына перадала паўднёвую частку Беларусі Украінскай Народнай Рэспубліцы. У адказ на гэта, 9 сакавіка Другой Устаўной граматай тэрыторыя абвешчана была часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Судкоў, аднак, апынуўся ў складзе часова створанай 15 чэрвеня Палескай губэрні з цэнтрам у Рэчыцы, з кастрычніка — у Мазыры. Ад 18 траўня тут дзейнічала «варта Украінскай Дзяржавы» гэтмана Паўла Скарападзкага[13].
1 студзеня 1919 году, паводле пастановы І зьезду КП(б) Беларусі, Хвойніцкая воласьць увайшла ў склад Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусі, аднак 16 студзеня Масква адабрала яе разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР.
Пасля другога ўзбуйненьня БССР з 8 сьнежня 1926 году Судкоў — у Дварышчанскім сельсавеце Хвойніцкага раёну Рэчыцкай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 году ў складзе Гомельскай акругі. Арганізаваны саўгас «Судкова», дзейнічалі крухмальны завод, стальмашня, кузьня, рымарская майстэрня. З 20 лютага 1938 году — у Палескай вобласьці з цэнтрам у Мазыры.
У гады Вялікай Айчыннай вайны на франтах загінулі 17 вяскоўцаў[14].
З 8 студзеня 1954 году Судкоў — у складзе Гомельскай вобласьці. Цэнтар саўгасу «Судкова».
1 сьнежня 2009 году ў склад Дварышчанскага сельсавету перададзеныя вёскі Загальле, Загальская Слабада, Казялужжа, Клівы, Небытаў, Паташня скасаванага Казялузскага сельсавету, а таксама пасёлкі Будаўнік і Езапоў, якія знаходзіліся ў раённым падпарадкаваньні, вёска Храпкаў перададзена ў склад Барысаўшчынскага сельсавету, цэнтар перанесены ў аграгарадок Судкова, сельсавет перайменаваны ў Судкоўскі[15]. Працуюць сярэдняя школа, дом культуры, бібліятэка, амбулаторыя, адзьдзяленьне сувязі, швейная майстэрня, сталовая, крама, дзіцячы садок.
Геаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вёска месьціцца за 3 км на захад ад раённага цэнтру і чыгуначнай станцыі Хвойнікі (на лініі Васілевічы — Хвойнікі ад лініі Гомель — Каленкавічы), за 107 км ад Гомеля.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 2021 год — 213 двароў, 577 жыхароў[16]
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ У хвойніцкай кнізе «Памяць» памылкова запісана нібы Судкоў згаданы ў інвэнтары 1721 г. (С. 27) Недакладнасьць дапушчана не аўтарам А. М. Зелянкоўскім (у яго самвыдатаўскай брашуры слушна названы Стралічаў[1]), а ў рэдакцыі. Аднак, тую прыкрую памылку паўтарыў С. В. Марцэлеў у энцыкляпэдыі «Гарады і вёскі Беларусі» (С. 460).
- ^ На схематычным пляне Рэчыцкага павету на слых пазначаны як засьценак Шачкоў. У шляхецкай рэвізіі 1811 г. вядзецца пра насельнікаў аколіцы Сачкоў у Загальскім казённым маёнтку[4].
- ^ На Гэнэральнай мапе «Беларускія землі ў канцы XVIII ст.» Вялікага гістарычнага атлясу Беларусі ў межах Загальскага староства таксама паказана паселішча Суцькоў[3]. Цяжка сказаць, ці існавала яно яшчэ раней, да 90-х гадоў XVIII ст. У люстрацыйным інвэнтары ад 27 верасьня 1789 г., у якім Загальскае староства разьмяжоўвалася з Хвойніцкімі добрамі паноў Прозараў, з Барысаўшчынай і Старчам паноў Аскеркаў, названае даўняе ўрочышча Saczkow[b]. Пра Судкоў (Суткоў альбо Суцькоў) згадкі няма, хоць менавіта ён разам з Казялужжам, Небытавым з боку Загальскага староства мусіў межаваць з угодзьдзямі Настольскага староства і грунтамі сяла Храпкаў ды іншымі паноў Прозараў[5].
- ^ У 1796 — 1799 гг. неаднаразова згадваны як капэлан велікаборскі і вікары хвойніцкі.
- ^ Ня варта блытаць з валасьцямі парэформаага часу — адміністрацыйнымі адзінкамі ў складзе паветаў.
- ^ Падобна, гэтая форма назвы тут ніколі не ўжывалася, а ў даведніку 1909 г. запісана па аналогіі з маёнткам Суткова Холмецкай воласьці.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Зелянкоўскі А. М. Па залах Хойніцкага гісторыка-краязнаўчага музея. – Хойнікі, 1995. С. 5
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf). Сустракаецца таксама варыянт Судко́ва.
- ^ Вялікі гістарычны атлас Беларусі ў 4-х тамах: Т. 2. — Мінск: Белкартаграфія, 2013. С. 122.
- ^ НГАБ у Мінску. Ф. 333. Воп. 9. Спр. 263. А. 161—162
- ^ Аrchiwum Główny Akt Dawnych w Warszawie. Аrchiwum Рrozorów і Jelskich. Sygn. 132. S. 1, 3, 5
- ^ Петреченко І. Є. «Камеральное описание… Речицкой округи» 1796 р.: інформаційний потенціал пам’ятки // Днепровский паром. Природное единство и историко-культурноевзаимодействие белорусско-украинского пограничья / Материалы международной конференции (26-27 апреля 2018 г., г. Гомель). — Минск: Четыре четверти, 2018. С. 72
- ^ НГАБ. Ф. 1781. Воп. 27. Спр. 202. А. 200
- ^ НГАБ.Ф. 333. Воп. 9. Спр. 263. А. 129—130, 161—162
- ^ Военно-статистическое обозрение Российской империи. Т. 9. Ч. 4. Минская губерния. — С.-Петербург: Тип. Деп. Ген. штаба, 1848. С. 5, 7
- ^ Виноградов Д. Л. Живые прошлого страницы. / Дмитрий Леонидович Виноградов. — Минск: А. Н. Вараксин, 2018. С. 78—79
- ^ Список населённых мест Минской губернии. / Сост. В. С. Ярмолович. — Минск, 1909. С. 197
- ^ Список землевладельцев Минской губернии. 1911 г. – Б. м. С. 2
- ^ Ціхаміраў А. В. Станаўленне і развіццё беларуска-украінскіх адносін у 1918—1920 гг. // Веснік БДУ. Сер. 3. 2005. № 3. С. 28 — 32; Грицкевич А. П. Борьба за Украину, 1917—1921 / А. П. Грицкевич; под науч. ред. А. Е. Тараса. — Минск: Современная школа, 2011. С. 92 — 93; Ільїн О. Західне Полісся в Українській Державі гетьмана Скоропадського (Історія в документах) / О. Ільїн // Над Бугом і Нарвою : український часопис Підляшшя. — 2014. № 3. С. 42; Валентина Метлицька. Тимчасова німецька окупація та її вплив на долю східного Білоруського Полісся (березень 1918 — січень 1919 рр.). // Україна та Німеччина: міждержавні відносини: збірник наукових праць / ред. кол. Владислав Верстюк (гол.), Степан Віднянський, Руслан Пиріг, Ірина Матяш, Дмитро Вєдєнєєв, Володимир Бойко, Дмитро Казіміров. — Чернігів: Сіверський центр післядипломної освіти, 2018. С. 286—296 (артыкул беларускамоўны); Замойский А. С. Брагин и местечки юго-восточной Беларуси в условиях перехода от войны к миру. 1918—1922. // Брагинщина в контексте истории белорусско-украинского пограничья: сборник научных статей / редкол. А. Д. Лебедев (отв. ред.) [и др.]. — Минск: Четыре четверти, 2018. С. 85
- ^ Памяць. Гісторыка-дакументальная хроніка Хойніцкага раёна.– Мінск: БЭ, 1993. С. 244
- ^ Решение Гомельского областного Совета депутатов от 1 декабря 2009 г. № 290 Об изменении административно-территориального устройства Хойникского района Гомельской области
- ^ Інфармацыя аб насельніцтве Судкоўскага сельсавету на 01.01.2021 г.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 2, кн. 2. Гомельская вобласць / С.В. Марцэлеў; рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2005. — 520 с.: іл. ISBN 985-11-0330-6.