Сан-Жазэ-дус-Кампус
Сан-Жазэ-дус-Кампус | |||||
![]() | |||||
| |||||
Дата заснаваньня: | 1767 | ||||
Краіна: | Бразылія | ||||
Штат: | Сан-Паўлу | ||||
Плошча: |
| ||||
Насельніцтва: | 729 737 чал. | ||||
Тэлефонны код: | 12 | ||||
Паштовы індэкс: | 12200-000 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 23°10′44″ пд. ш. 45°53′13″ з. д. / 23.17889° пд. ш. 45.88694° з. д.Каардынаты: 23°10′44″ пд. ш. 45°53′13″ з. д. / 23.17889° пд. ш. 45.88694° з. д. | ||||
Сан-Жазэ-дус-Кампус на мапе Бразыліі ![]() ![]() Сан-Жазэ-дус-Кампус | |||||
![]() | |||||
http://www.sjc.sp.gov.br/ |
Сан-Жазэ́-дус-Ка́мпус (па-партугальску: São José dos Campos) — горад у Бразыліі, які месьціцца ў штаце Сан-Паўлу. Паводле зьвестак на 2020 год насельніцтва гораду складала каля 730 тысяч чалавек. Гэта адзін зь вядучых прамысловых і навукова-дасьледчых цэнтраў з акцэнтам на аэракасьмічную галіну ў Лацінскай Амэрыцы[1]. Горад месьціца ў даліне Параіба, паміж двума найбуйнейшымі местамі краіны, як то Сан-Паўлу і Рыю-дэ-Жанэйру.
Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гісторыя Сан-Жазэ-дус-Кампус пачалася ў канцы XVI стагодзьдзя, калі езуіты заклалі тут гаспадарку, якая месьцілася на беразе ракі Кампрыду, якая сёньня ёсьць натуральнай межай паміж Сан-Жазэ і горадам Жакарэі. Езуіты гарантавалі тубыльцам свабоду і ахоўвалі іх ад бандэйрантаў. З надыходам эпохі здабычы золата ў Бразыліі гаспадарка прыйшла ў заняпад праз сыход працоўнай сілы на працу ў капальні. Пасьля выгнаньня езуітаў з Партугальскай імпэрыі ў 1759 годзе ўсе актывы рэлігійнага ордэну, былі захопленыя і перададзеныя пад апекаваньне партугальскай кароны. 27 ліпеня 1767 году Сан-Жазэ-дус-Кампус атрымаў статус места. Тым ня менш, у горадзе застаўся сельскі уклад. Да сярэдзіне XIX стагодзьдзя места зьведала буйны эканамічны рост, дзякуючы вытворчасьць бавоўны, якая экспартавалася ў Ангельшчыну на тэкстыльную прамысловасьць. Вытворчасьць дасягнула піку ў 1864 годзе. З 1870 году актыўна пачалося разьвіцьцё кававай вытворчасьці. У 1886 годзе, па адкрыцьці станцыі бразыльскай чыгункі, вытворчасьць кавы дасягнула максымуму, за якім рушыў спад ажно да 1930-х гадоў.
У XX стагодзьдзі выявілася, што мясцовы клімат спрыяе лекаваньню сухотаў, што прывяло да стварэньня санаторыяў. У 1924 годзе ў месьце быў закладзены шпіталь Вісэнтына Араньня Санітарыюм. З вынаходніцтвам антыбіётыкаў статус гораду як лякарні зьмеркнуў. Індустрыялізацыя гораду пачалася ў выніку закладу Тэхналягічнага інстытута аэранаўтыкі ў 1950 годзе, а таксама з адкрыцьцём шашы, якая злучыла Сан-Жазэ-дус-Кампус з Рыю-дэ-Жанэйру і Сан-Паўлу.
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Inter-American Development Bank, Professor (2001). «Innovation Systems in Latin America». Competitiveness: The Business of Growth--Economic and Social Progress in Latin America, 2001 Report. Inter-American Development Bank. — С. 229. — ISBN 1886938962.