Перайсьці да зьместу

Дунай

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Дунай (рака)»)
Рака
Дунай
Дунай у Вене
Дунай у Вене
Агульныя зьвесткі
Выток каля м. Донаўэшынген
Вусьце Чорнае мора
Краіны басэйну Нямеччына, Аўстрыя, Славаччына, Вугоршчына, Харватыя, Сэрбія, Баўгарыя, Румынія, Малдова, Украіна
Вобласьці Бадэн-Вюртэмбэрг і Адэская вобласьць
Даўжыня 46 км
Сярэднегадавы сьцёк 7000 м³/с
Плошча басэйну 801463 км²
Месцазнаходжаньне
Дунай на мапе
Рэчышча Дунаю адзначана чырвонай лініяй

Дуна́й (па-нямецку: Donau, па-славенску: Dunaj, па-вугорску: Duna, па-харвацку: Dunav, па-сэрбску і па-баўгарску: Дунав, па-румынску: Dunăre, па-ўкраінску: Дунай, па-лацінску: Danuvius) — другая паводле даўжыні рака Эўропы (пасьля Волгі). Пачатак бярэ ў Шварцвальдзе на паўднёвым захадзе Нямеччыны. Працякае ў Нямеччыне, Аўстрыі, Славаччыне, Вугоршчыне, Сэрбіі, потым утварае румынска-баўгарскую мяжу, працякае па тэрыторыі Румыніі і на мяжы з Украінай упадае ў Чорнае мора.

Выток ракі знаходзіцца на вышыні 1154 м над узроўнем мора. Даўжыня цячэньня — 2857 км. Плошча басэйну — 817 000 км². Паводле даўжыні Дунай зьяўляецца другой ракой Эўропы, саступаючы толькі Волзе.

Фізычная геаграфія

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Даўжыня і напрамак

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Выток Дунаю знаходзіцца на тэрыторыі Нямеччыны ў гарах Шварцвальду, ля гораду Донаўэшынген, на вышыні 678 мэтраў над узроўнем мора дзе зьліваюцца горныя патокі Брэге (даўжыня 48 км) і Брыгах (43 км).

На сваім шляху Дунай некалькі разоў мяняе кірунак. Спачатку ён працякае праз горную вобласьць Нямеччыны на паўднёвы ўсход, затым на адзнацы 2747 км (кілямэтраж ракі вымяраецца ад ускрайняга пункту дэльты ў кірунку вытоку) зьмяняе кірунак на паўночна-заходні. Гэты кірунак захоўваецца да гораду Рэгенсбург (2379 км), дзе разьмешчана самы паўночны пункт плыні ракі. Ля Рэгенсбургу Дунай паварочвае на паўднёвы ўсход, затым перасякае Венскую катлавіну і далей больш за 600 км цячэ па Сярэднедунайскай нізіне. Праклаўшы рэчышча праз горны ланцуг Паўднёвых Карпатаў па цясьніне Жалезная брама, рака да самага Чорнага мора больш за 900 км працякае празь Ніжнедунайскую нізіну. Самы паўднёвы пункт ракі знаходзіцца каля баўгарскага гораду Сьвіштоў.

Найбуйнейшыя гарады перасячэньня:

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]