Перайсьці да зьместу

Відын

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Відын
баўг.
Населены пункт
Герб
Краіна Баўгарыя
Геаграфія
Плошча
  • 63,218 км²[1]
Вышыня НУМ 34 м
Часавы пас UTC+2 і UTC+03:00
Каардынаты 44°00′ пн. ш. 22°52′ у. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код 094
Паштовы індэкс 3700
Сайт vidin.bg (баўг.)
Відын на мапе Баўгарыі
Відын
Відын
Відын

Ві́дын (па-баўгарску: Видин) — горад на паўночным захадзе Баўгарыі, які зьяўляецца адміністрацыйным цэнтрам Відынскай вобласьці. Сельскагаспадарчы і гандлёвы цэнтар, горад мае славутыя вінныя традыцыі.

Галоўная славутасьць Відына, крэпасьць Баба Віда, была пабудаваная ў пэрыяд з X па XIV стагодзьдзяў. У Сярэднявеччы Відын быў важным баўгарскім горадам, месцам эпіскапату і сталіцай вялікай правінцыі. У пэрыяд з 971 па 976 год горад быў цэнтрам уладаньняў цара Самуіла, а ягоныя браты кіравалі землямі на поўдзень ад гораду. У 1003 годзе Відын быў захоплены Базылем II пасьля васьмімесячнай аблогі з-за здрады мясцовага біскупа. Ягонае значэньне яшчэ раз узрасло за часам існаваньня Другога Баўгарскага царства, бо кіраўнікі гораду былі ўплывовымі асобамі ў дзяржаве і некалькі разоў абіраліся імпэратарамі. Зь сярэдзіны XIII стагодзьдзя ім кіравала сям’я Шышманаў.

У пачатку 1290-х гадох Сэрбія пашырылася да самога Відына. Пад пагрозай сэрбскай экспансіі, Шышманы ня здолелі адбіць напады сэрбсіх сілаў і прынялі сэрбскі сюзэрэнітэт[3]. На практыцы ж баўгары працягвалі ў значнай ступені быць незалежнымі. Пасьля сьмерці сэрбскага караля Стэфана Мілутына і пачатку грамадзянскай вайны, Відын здолеў вырвацца з сэрбскай сфэры ўплыву. У сярэдзіне XIV стагодзьдзя было ўтворанае асобнае Відынскае царства, якое, аднак, была хутка заваяванае вугорцамі. З пашырэньнем земляў Асманскай імпэрыі ў 1396 годзе Відын быў захоплены туркамі. Вызвалены ад туркаў горад быў толькі ў 1878 годзе, пасьля чаго Відын быў уключаны ў склад Баўгарскага княства.

  1. НСИ Националният регистър на населените места (баўг.)
  2. http://www.nsi.bg/bg/node/2973/National Statistical Institute.
  3. D. Hupchick (2004). [«The Balkans: From Constantinople to Communism»]. Palgrave Macmillan. — С. 88. — ISBN 978-1403964175.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]