Шварцвальд
Выгляд
Шварцвальд (ням. Schwarzwald — «чорны лес») — горны масіў у зямлі Бадэн-Вюртэмбэрг на паўднёвым захадзе Нямеччыны.
Геаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Распасьціраецца з поўначы на поўдзень уздоўж плыні Райна. Найвышэйшая кропка — гара Фэльдбэрг, 1493 м. Пераважна пакрыты густым іглічным або буковым лесам, утрымлівае мноства маляўнічых горных азёраў. Часта сустракаюцца мінэральныя крыніцы, што абумовіла наяўнасьць шэрагу курортаў, такіх як Бадэн-Бадэн або Бадэнвайлер. У Шварцвальда бярэ выток другая па велічыні рака Эўропы — Дунай.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Шварцвальд — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Гэта — накід артыкула пра Нямеччыну. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |