Перайсьці да зьместу

Малы ратны востраў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Малы ратны востраў
Краіна Сэрбія
Вобласьць Зэмун
Каардынаты 44° пн. ш. 20° у. д. / 44° пн. ш. 20° у. д. / 44; 20Каардынаты: 44° пн. ш. 20° у. д. / 44° пн. ш. 20° у. д. / 44; 20
Малы ратны востраў на мапе Сэрбіі
Малы ратны востраў
Малы ратны востраў
Малы ратны востраў

Малы ратны востраў (па-сэрбску: Мало ратно острво, таксама Коњско острво — Конскі востраў) — рачны востраў у Бялградзе, Сэрбія. Востраў разьмешчаны пры зьліцьці рэк Сава і Дунай, паміж паўднёвым берагам Вялікага ратнага востраву і правым берагам Дунаю.

Зьяўляецца часткай Бялграду і належыць да абшчыны Зэмун.

Да Другой сусьветнай вайны востраў быў значна шырэйшым, чым цяпер. У 1948 годзе яго зямля была выкарыстана для запаўненьня пяском багністых тэрыторыяў, дзе пазьней быў пабудаваны новы раён гораду, Новы Бялград.

У цяперашні час востраў мае даўжыню 300 мэтраў, шырыню ў 30 мэтраў. Ён цалкам пакрыты расьліннасьцю (у асноўным таполямі) і недаступны для грамадзказьці. Разам зь Вялікім ратнай востравам зьяўляецца сапраўдным раем для жыцьця рыбы і месцам адпачынку пералётных птушак. Ахоўваецца законам.

Панарама Малога (зьлева) і Вялікага ратнага востраву
Панарама Малога (зьлева) і Вялікага ратнага востраву
  • Мала енциклопедија Просвета (3 изд.). Београд: Просвета. 1985. ISBN 978-86-07-00001-2.
  • Марковић, Јован Ђ. (1990). Енциклопедијски географски лексикон Југославије. Сарајево: Свјетлост. ISBN 978-86-01-02651-3.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Малы ратны востраўсховішча мультымэдыйных матэрыялаў