Вялікі ратны востраў
| Вялікі ратны востраў | |
| Плошча | 2,11 км² |
|---|---|
| Краіна | Сэрбія |
| Вобласьць | Бялград |
| Каардынаты | 44° пн. ш. 20° у. д.HGЯO |
| Вялікі ратны востраў на мапе Сэрбіі Вялікі ратны востраў | |
Вялікі ратны востраў (па-сэрбску: Велико ратно острво) — рачны востраў у Бялградзе, Сэрбія, пры зьліцьці рэк Сава і Дунай. Належыць да абшчыны Зэмун.
Вялікі ратны востраў мае прыкладна трохкутную форму і займае плошчу 2,11 км². Рэльеф раўнінны, у значнай ступені багністы, часта затоплены ракой.
Расьліннасьць востраву тыпова балотная, тым ліку чарот і сітнік, аднак ёсьць і дрэвы — таполя, ясень, бузіна, глог і нават некаторыя рэдкія іглічныя пароды.
Востраў атрымаў сваю назву з-за неаднаразовага выкарыстаньня ў ваенных мэтах. Падчас турэцкай аблогі 1521 туркі разьмясьцілі на востраве сваю артылерыю для абстрэлу крапасных муроў. У 1806 годзе паўстанцы Карагеоргія менавіта адсюль пачалі атаку на горад. У 1915 годзе аўстра-вугорскія войскі выкарыстоўвалі востраў як пляцдарм для штурму гораду.
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Путопис са Великог ратног острва (сэрб.)