Ваг
Выгляд
| Ваг | |
Váh | |
Ваг каля Раткава | |
| Агульныя зьвесткі | |
|---|---|
| Выток | Кралёва Легата, Славаччына |
| Вышыня вытоку | 106,5 м |
| Вусьце | Дунай |
| Краіны басэйну | Славаччына |
| Вобласьці | Трнаўскі край |
| Даўжыня | 403 км |
| Сярэднегадавы сьцёк | 196 м³/с |
| Плошча басэйну | 10 640 км² |
Ваг (па-славацку: Váh, па-вугорску: Vág, па-нямецку: Waag, па-польску: Wag) — самая доўгая рака ў Славаччыне. Левы прыток Дунаю. Пачынаецца каля вёскі Кралёва Легата, дзе зьліваюцца Чорны Ваг і Белы Ваг. Рака цячэ па поўначы і захадзе Славаччыны і ўцякае ў Дунай недалёка ад Комарны. Галоўныя прытокі — Нітра, Малы Дунай, Кісуца, Тур’ец, Орава, Рэвуца, Райчанка. Працякае паўз гарады і мястэчкі: Ліптаўскі Градак, Ліптаўскі Мікулаш, Ружамбэрак, Вруткі, Жыліна, Бытча, Поваска Быстрыца, Пухаў, Ілава, Дубніца над Вагам, Немшава, Трэнчын, Новэ Места над Вагам, П’ешцяны, Глогавец, Сэрэдзь, Шаля, Коларава і Комарна.
| ||||||||||||||||