Ігар Шытаў
Ігар Шытаў | ||
![]() | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 24 кастрычніка 1986[1][2][3] (38 гадоў) | |
Рост | 185 см | |
Вага | 80 кг | |
Пазыцыя | абаронца | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2005 | Дынама Менск | 0 (0) |
2006—2008 | Тарпэда-БелАЗ | 78 (2) |
2009—2011 | БАТЭ | 60 (4) |
2011—2013 | Дынама Масква | 3 (0) |
2012—2013 | → Мардовія Саранск | 20 (0) |
2014—2016 | Мардовія Саранск | 44 (0) |
2016—2018 | Астана | 41 (1) |
2018—2021 | Дынама Менск | 47 (2) |
Зборныя | ||
2004 | Беларусь (да 19)[d] | 2 (0) |
2006—2009 | Беларусь (да 21) | 23 (2) |
2008—2019 | Беларусь | 66 (1) |
Ігар Сяргеевіч Шытаў (нар. 24 кастрычніка 1986 году, Полацак, БССР) — колішні беларускі футбаліст, абарона. Выклікаўся ў нацыянальную зборную.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пачаў займацца футболам у СДЮШАР Полацку. Пазьней трапіў у сыстэму менскага «Дынама». Гуляў у Другой лізе за клюбы «Дынама-БНТУ» і РВАР. У 2004—2005 гадах выступаў за дубль «Дынама», але гэтак і не дэбютаваў у асноўнай камандзе.
На працягу 2006—2008 гадоў абараняў колеры каманды клюбу «Тарпэда» (Жодзін), разам зь якім дэбютаваў у найвышэйшай лізе. Здолеў замацавацца ў асноўным складзе жодзінцаў, ужо паводле вынікаў сэзону 2007 году трапіў у сьпіс 22 найлепшых гульцоў чэмпіянату. Сваёй гульнёй за апошнюю каманду прыцягнуў увагу прадстаўнікоў трэнэрскага штабу клюбу БАТЭ, у табар якога далучыўся ў 2009 годзе. Разам з барысаўчанамі двойчы стаў чэмпіёнам краіны, выступаў у групавым раўндзе Лігі Эўропы. Спачатку гуляў як цэнтральны абаронца, але пазьней пачаў трывала выкарыстоўвацца на правым флянзе абароны, рэгулярна зьяўляючыся ў складзе чэмпіёну краіны.
18 жніўня 2011 году падпісаў 4-гадовы кантракт з маскоўскім «Дынама»[4]. Аднак ня здолеў замацавацца ў «Дынама», за год у расейскім клюбе правёў толькі 3 матчы. У верасьні 2012 году быў аддадзены ў арэнду клюбу «Мардовія» да чэрвеня 2013 году[5]. У саранскім клюбе трывала выступаў у асноўным складзе, але ня здолеў выратаваць яго ад вылету з Прэм’ер-лігі. 15 студзеня 2014 году кантракт з маскоўскім «Дынама» быў скасаваны на ўзаемную згоду[6]. У канцы студзеня 2014 году падпісаў кантракт з «Мардовіяй» на два з паловай гады[7]. У 2014—2016 гадах гуляў за «Мардовію» ў Прэм’ер-лізе.
У ліпені 2016 году як вольны агент падпісаў кантракт на два гады з казаскім клюбам «Астана»[8]. У ліпені 2018 году па заканчэньні кантракту пакінуў каманду[9] і неўзабаве далучыўся да менскага «Дынама»[10]. У складзе дынамаўцаў хутка замацаваўся ў асноўным складзе. У 2019 годзе шмат прапусьціў праз траўмы, а ў пачатку 2020 году згодна з рашэньнем галоўнага трэнэра Сяргея Гурэнкі быў пераведзены ў дубль[11]. Аднак, хутка Гурэнка пакінуў пасаду галоўнага трэнэра, і Шытаў вярнуўся ў асноўны склад. У 2021 годзе пачаў радзей зьяўляцца на полі, у ліпені зноў быў накіраваны ў дубль. У верасьні 2021 году па заканчэньні кантракту пакінуў «Дынама»[12], а ў кастрычніку завяршыў прафэсійную кар’еру[13].
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Выступаў у складзе моладзевай зборнай Беларусі на моладзевым чэмпіянаце Эўропы 2009 году ў Швэцыі. 2 лютага 2008 году дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Беларусі ў матчы супраць зборнай Ісьляндыі на міжнародным турніры ў Мальце. Адзіны гол у міжнароднай кар’еры забіў цягам таварыскай гульні супраць зборнай Фінляндыі на 92 хвіліне, усталяваўшы канчатковы лік у гульні 1:1.
Трэнэрская праца
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]З чэрвеня 2022 году працаваў трэнэрам па агульнай фізычнай падрыхтоўцы ў дублі расейскага «Краснадару»[14]. У студзені 2024 году ўвайшоў у трэнэрскі штаб «Менску»[15].
Узнагароды
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Чэмпіён Беларусі: 2009, 2010
- Бронзавы прызэр чэмпіянату Беларусі: 2018
- Чэмпіён Казахстану: 2016, 2017
- Уладальнік Кубка Беларусі: 2010
- Уладальнік Кубка Казахстану: 2016
- Уладальнік Супэркубка Беларусі: 2011
- У сьпісе 22 найлепшых футбалістаў чэмпіянату Беларусі: 2007, 2008, 2009, 2010, 2018
- Найлепшы абаронца чэмпіянату Беларусі: 2009
Статыстыка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Клюб | Сэзон | Чэмпіянат | ||
---|---|---|---|---|
Дывізіён | Матчы | Галы | ||
Дынама Менск | 2018 | Найвышэйшая ліга | 11 | 0 |
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в Igor Shitov // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ а б в Igor Shitov // FBref (мн.)
- ^ а б в Igor Shitov // As (гішп.) — Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
- ^ Шитов подписал 4-летний контракт с московским «Динамо» (рас.)
- ^ Игорь Шитов отдан в аренду «Мордовии» (рас.)
- ^ Московское «Динамо» рассталось с Шитовым (рас.)
- ^ Шитов заключил контракт с «Мордовией» (рас.)
- ^ Игорь Шитов подписал 2-летний контракт с «Астаной» (рас.)
- ^ Игорь Шитов покинул "Астану" в статусе свободного агента (рас.)
- ^ Игорь Шитов стал игроком минского «Динамо» (рас.)
- ^ Футбол. Защитник "Динамо" Игорь Шитов переведен в дубль по решению Сергея Гуренко (рас.) Архіўная копія ад 2021-12-22 г.
- ^ Игорь Шитов покинул минское "Динамо" (рас.)
- ^ Игорь Шитов завершил карьеру (рас.)
- ^ Футбол. Игорь Шитов стал тренером дубля "Краснодара" (рас.) Архіўная копія ад 2022-12-27 г.
- ^ Игорь Шитов, Павел Чесновский и Андрей Короткевич вошли в тренерский штаб "Минска" (рас.)
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Афіцыйны сайт БАТЭ — Ігар Шытаў (рас.)
- Профіль на soccerway.com (анг.)
- Нарадзіліся 24 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1986 годзе
- Нарадзіліся ў Полацку
- Футбалісты клюбу «Дынама» Менск
- Футбалісты клюбу «Тарпэда-БелАЗ» Жодзін
- Футбалісты клюбу БАТЭ Барысаў
- Футбалісты клюбу «Дынама» Масква
- Футбалісты клюбу «Астана»
- Футбалісты моладзевай зборнай Беларусі
- Футбалісты зборнай Беларусі
- Беларускія футбалісты