Баравікі (Койданаўскі раён)
| Баравікі | |
| Населены пункт | |
| Краіна | Беларусь |
|---|---|
| Вобласьць | Менская |
| Раён | Койданаўскі |
| Сельсавет | Дабрынёўскі |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 53°41′01,40″ пн. ш. 27°26′27,70″ у. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 269 чал. (2010) |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | +375 1716 |
| СААТА | 6222820012 |
| Нумарны знак | 5 |
| Баравікі на мапе Беларусі ± Баравікі | |
Баравікі́[1] — вёска ў Дабрынёўскім сельсавеце Койданаўскага раёну Менскай вобласьці Беларусі. За 25 км ад Койданава, 30 км ад Менску, 17 км ад чыгуначнай станцыі Фаніпаль, каля шашы Негарэлае — Самахвалавічы.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вядома з XIX стагодзьдзя. Знаходзілася ў Станькаўскай воласьці Менскага павету. У 1876 г. належала шляхціцу А. П. Баравіку. У XX ст. засьценак Баравікі ў Самахвалавіцкай воласьці, 8 двароў, 50 жыхароў. Помнік землякам, якія загінулі на франтах Вялікай Айчыннай вайны. 28 траўня 2013 году вёска перададзеная зь ліквідаванага Рубілкаўскага ў Дабрынёўскі сельсавет[2].
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1999 год — 275 жыхароў
- 1 студзеня 2004 году — 75 двароў, 245 жыхароў
- 2010 год — 269 жыхароў
Курганны могільнік
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Каля вёскі, на ўсходняй ускраіне, каля будынка зернесушылкі знаходзіцца курганны могільнік, 2 насыпы: адзін прадаўгаваты, амаль прамавугольны, памерам 12,5×10×1,5 м, другі круглы, вышынёй 0,9 м, дыямэтрам 8 м. На схілах і вяршынях курганаў — сьляды магілаў і надмагільных камянёў (яшчэ ў 1930 г. тут былі вясковыя могілкі). Адкрыў і абсьледаваў у 1930 г. А. Рынейскі, абсьледаваў у 1977 г. і 1979 г. Ю. Заяц. Раскопкі не праводзіліся.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 182
- ↑ «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 (рас.)
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Дзяржынскага р-на. — Мн.: БЕЛТА, 2004. — 704 с.: іл. ISBN 985-6302-64-1.