Сухадолы (Менская вобласьць)
Выгляд
| Сухадолы, трансьліт. Suchadoly | |
| Населены пункт | |
| Краіна | Беларусь |
|---|---|
| Вобласьць | Менская |
| Раён | Койданаўскі |
| Сельсавет | Дабрынёўскі |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 53°42′45,10″ пн. ш. 27°25′34,30″ у. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 31 чал. (2010) |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | +375 1716 |
| Нумарны знак | 5 |
| Сухадолы на мапе Беларусі ± Сухадолы | |
Сухадо́лы[1] — вёска ў Дабрынёўскім сельсавеце Койданаўскага раёну Менскай вобласьці Беларусі. За 25 км ад Койданава, 28 км ад Менску, 17 км ад чыгуначнай станцыі Фаніпаль.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Назва паселішча ўтварылася ад прозьвішча Сухадолец, ці Сухадольскі. Так, у часы Багуслава Радзівіла пасаду койданаўскага падстарасты, або намесьніка займаў пан Рыгор Сухадолец. Прадстаўнікі гэтага шляхецкага роду жылі ў Радзівілаўскіх маёнтках Любча ў Наваградзкім павеце і Койданава ў Менскім павеце ВКЛ. Паводле інвэнтару 1845 году вядомы засьценак Сухадолы. У пачатку XX ст. засьценак у Самахвалавіцкай воласьці Менскага павету, 16 двароў, 82 жыхары. 28 траўня 2013 году вёска перададзеная зь ліквідаванага Рубілкаўскага ў Дабрынёўскі сельсавет[2].
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 20 стагодзьдзе: 1991 год — 17 двароў, 32 жыхары; 1999 год — 26 жыхароў
- 21 стагодзьдзе: 1 студзеня 2004 году — 13 двароў, 26 жыхароў; 2010 год — 31 жыхар
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 182
- ↑ «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 (рас.)
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Дзяржынскага р-на. — Мн.: БЕЛТА, 2004. — 704 с.: іл. ISBN 985-6302-64-1.