Перайсьці да зьместу

Любажанка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Любажанка — былая вёска на тэрыторыі Дабрынёўскага сельсавету Койданаўскага раёну Менскай вобласьці, у студзені 1943 г. зьнішчаная нямецкімі акупантамі разам з жыхарамі ў час карнай апэрацыі «Якаб». Знаходзілася за 1 км на захад ад в. Самадураўшчына (з 1964 г. Радзіма).

Першыя ўспаміны пра вёску Любажанка сустракаюцца ў інвэнтарнай кнізе землеўладальнікаў Чапскіх як пра засьценак Люб у 1780 г. Перад 2-й Усясьветнай вайной у ёй жылі 59 чалавек, 14 сямей. Уваходзіла ў склад калгаса «Прамень сацыялізму».

  • Любажанка // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945: Энцыклапедыя. — Мінск, 1990. С. 309
  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Дзяржынскага р-на. — Мн.: БЕЛТА, 2004. — 704 с.: іл. ISBN 985-6302-64-1.