Рубілкі
Выгляд
| Рубілкі | |
| Населены пункт | |
| Краіна | Беларусь |
|---|---|
| Вобласьць | Менская |
| Раён | Койданаўскі |
| Сельсавет | Дабрынёўскі |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 53°41′29,80″ пн. ш. 27°24′39,10″ у. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 69 чал. (2010) |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | +375 1716 |
| Нумарны знак | 5 |
| Рубілкі на мапе Беларусі ± Рубілкі | |
Рубі́лкі[1] — вёска ў Дабрынёўскім сельсавеце Койданаўскага раёну Менскай вобласьці Беларусі. За 23 км ад Койданава, 30 км ад Менску, 25 км ад чыгуначнай станцыі Койданава.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вядома з XVII стагодзьдзя. З 1620 г. у маёнтку Койданава, пазьней у Самахвалавіцкай воласці Менскага павета. У XIX ст. належала Радзівілам, графам Чапскім. У лістападзе 1883 г. сяляне-чыншавікі вёскі выступілі супраць існуючых парадкаў, адмовіліся плаціць арэнду пану І. А. Бунчу. Помнікі на брацкіх магілах савецкіх воінаў і ахвяр фашызму, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну. Да 28 траўня 2013 году — цэнтар Рубілкаўскага сельсавету. 28 траўня 2013 году вёска перададзеная зь ліквідаванага Рубілкаўскага ў Дабрынёўскі сельсавет[2].
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 20 стагодзьдзе: 1998 год — 39 двароў, 90 жыхароў; 1999 год — 93 жыхары
- 21 стагодзьдзе: 1 студзеня 2004 году — 33 двары, 71 жыхар; 2010 год — 69 жыхароў
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 182
- ↑ «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 (рас.)
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Дзяржынскага р-на. — Мн.: БЕЛТА, 2004. — 704 с.: іл. ISBN 985-6302-64-1.