Якаб (апэрацыя)
Выгляд
(Перанакіравана з «Якаб»)
«Jakob» — кодавая назва карнай апэрацыі нямецкіх захопнікаў супраць партызанаў і мясцовага насельніцтва ў Койданаўскім і Ўзьдзенскім раёнах Менскай вобласьці ў студзені 1943 году. Праводзілася падразьдзяленьнямі 13-га паліцэйскага палка, асобным батальёнам СС Дырлевангера, эйнзатцгрупай паліцыі бясьпекі і СД генэральнай акругі «Беларусь». У раёне апэрацыі карнікі поўнасьцю спалілі вёскі Глухое Пярхурава, Літавец, Любажанка, Рудкова, расстралялі 372 мясцовых жыхароў.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- «Якаб» // Беларусь у вялікай Айчыннай вайне 1941—1945. Энцыклапедыя. Мінск. 1990. С. 649