Дабрынёва
Дабрынёва | |
трансьліт. Dabryniova | |
![]() | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Менская |
Раён: | Койданаўскі |
Сельсавет: | Дабрынёўскі |
Насельніцтва: | 187 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1716 |
Паштовы індэкс: | 222733 |
СААТА: | 6222820031 |
Нумарны знак: | 5 |
Геаграфічныя каардынаты: | 53°37′47.1″ пн. ш. 27°22′6.7″ у. д. / 53.62975° пн. ш. 27.368528° у. д.Каардынаты: 53°37′47.1″ пн. ш. 27°22′6.7″ у. д. / 53.62975° пн. ш. 27.368528° у. д. |
Дабрынёва на мапе Беларусі ± ![]() ![]() Дабрынёва | |
![]() |
Дабрынёва[1] — вёска, цэнтар сельсавету Койданаўскага раёну Менскай вобласьці Беларусі. За 20 км ад Койданава, 33 км ад Менску, 18 км ад чыгуначнай станцыі Койданава.
Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Вядома з XVI стагодзьдзя. У 1589 годзе ў складзе Станькаўскай воласьці, належала Радзівілам, мела 30 валок зямлі, насельніцтва плаціла чынш. У 1661 г. маёнтак быў перададзены князем Багуславам Радзівілам ў застаўнае валоданьне Адаму Скарабагатаму, у наступныя гады яго трымалі Клакоцкі, Станіслаў Вяжэвіч і ягоная жонка Зофія з Івіцкіх, Койданаўскі падстароста Станіслаў Кршчановіч, лоўчы менскі Станіслаў Касьцюшкевіч, з 1713 г. скарбнік менскі Казімер Геранім дэ Раэс. Маёнтак Дабрынёва менаваўся таксама Шыкутовічы, у ягоны склад уваходзілі таксама Клаўсова, Скворцы, Гарохавішча, Самадураўшчына, Талкачоўшчына. Згодна з дакумэнтамі аб перадачы маёнтка да чарговага трымальніка Шыкутовічы перадаваліся разам з падданымі сялянамі і баярамі, ці вольнымі прыхожымі людзьмі. Сярод апошніх былі і прадстаўнікі дробнай койданаўскай шляхты, аселыя ў Дабрынёве ў канцы XVII — першай палове XVIII стст. Так у маёнтку зьявіліся Доўнары, Камароўскія, Калечыцы, Гладкія, Касьпяровічы, Манькоўскія, Бірулі, Макавецкія, Юшкевічы, Шабалінскія, Тараны, Міхалоўскія, Карачуны, Перапечы, Чуеўскія, Бяганскія, Урублеўскія. У 1751 г. адбыўся продаж Дабрынёва князю Гераніму Фларыяну Радзівілу. У гэтым годзе быў састаўлены інвэнтар маёнтку, у адпаведнасьці зь якім усе баярскія павіннасьці вольнай часткі мясцовага насельніцтва былі скасаваныя і жыхары пераведзены на цяглыя і чыншавыя валокі. Паводле расейскай рэвізіі 1795 г. жыхары Дабрынёва былі ўнесены ў сялянскія рэвіскія сказкі. Урублеўскія і Бяганскія былі запісаны вольнымі людзьмі, або зямянамі. У наступныя гады некаторыя прадстаўнікі мясцовых родаў імкнуліся даказаць сваё вольнае, або шляхецкае паходжаньне. У другой палове XVIII — пачатку XIX стст. дабрынёўскае насельніцтва пэрыядычна рабіла наезды на суседнюю вёску Данілавічы, якая належала Завішам і сяляне якой нападалі на дабрынёўскія землі. У 1886 годзе 63 двары, 528 жыхароў, школа, капліца. У пачатку XX ст. у Станькаўскай воласьці Менскага павету, 157 двароў, 987 жыхароў. У 1899 г. карэнны жыхар Дабрынёва фэльдфэбэль запасу войска Канстанцін Фёдаравіч Карачун, які паходзіў зь сям’і Карачуноў, ці Каржанеўскіх, на пачатку XIX ст. шукаючых вольнасць ад прыгону і правы шляхецтва, быў абраны старастам гарохаўскага сельскага таварыства. У рэвалюцыю 1905—1907 гг. у Расейскай імпэрыі адбыліся хваляваньні сялян вёскі, якія пачалі пасьвіць жывёлу на выганах графаў Чапскіх, а валасны старшыня і пісар, якія прыбылі, каб разабрацца з гэтай справай, былі выгнаныя зь вёскі. Адпаведныя падзеі адбываліся і раней, у 1885 г. У 1911 г. 66 сялян былі арыштаваныя за самавольны папас жывёлы на выганах графаў Чапскіх. З 20 жніўня 1924 г. вёска, цэнтар сельсавету ў Койданаўскім раёне, з 31 ліпеня 1937 г. у Менскім, з 4 лютага 1939 г. у Койданаўскім раёнах.
Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- 2010 год — 187 жыхароў
- 1 студзеня 2004 году — 101 двор, 219 жыхароў
- 1999 год — 249 жыхароў
Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Помнікі: архітэктуры — капліца драўлянага дойлідзтва 1-й паловы XIX ст.; на брацкай магіле 70 савецкіх воінаў і 105 землякам, што загінулі ў Вялікую Айчынную вайну, на магіле К. А. Бабка, дырэктара школы, закатаванага гітлераўцамі.
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 173
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Дзяржынскага р-на. — Менск: БЕЛТА, 2004. — 704 с.: іл. ISBN 985-6302-64-1.