Перайсьці да зьместу

Данілавічы (вёска, Койданаўскі раён)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Данілавічы
трансьліт. Danilavičy
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Менская
Раён: Койданаўскі
Сельсавет: Дабрынёўскі
Насельніцтва: 383 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1716
Паштовы індэкс: 222733
Нумарны знак: 5
Геаграфічныя каардынаты: 53°36′0.7″ пн. ш. 27°21′7.7″ у. д. / 53.600194° пн. ш. 27.352139° у. д. / 53.600194; 27.352139Каардынаты: 53°36′0.7″ пн. ш. 27°21′7.7″ у. д. / 53.600194° пн. ш. 27.352139° у. д. / 53.600194; 27.352139
Данілавічы на мапе Беларусі ±
Данілавічы
Данілавічы
Данілавічы
Данілавічы
Данілавічы
Данілавічы
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Дані́лавічы[1] — вёска ў Дабрынёўскім сельсавеце Койданаўскага раёну Менскай вобласьці Беларусі. За 24 км ад Койданава, 36 км ад Менску, 24 км ад чыгуначнай станцыі Койданава.

Вядома з XIX стагодзьдзя. У 1864 годзе адкрыта школа граматы (60 вучняў — 54 хлопчыкі, 6 дзяўчынак). Уваходзіла ў Станькаўскую воласьць. Належала графу Эмэрыку Чапскаму. Помнікі на магіле першага старшыні Ўзьдзенскага рэвалюцыйнага камітэту Ф. А. Пекарэвіча, на брацкай магіле 4 партызан і 99 землякам, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну.

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 173
  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Дзяржынскага р-на. — Мн.: БЕЛТА, 2004. — 704 с.: іл. ISBN 985-6302-64-1.