Перайсьці да зьместу

Хэльсынкі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Гэльсынгфорс»)
Хэльсынкі , Гельсынкі
фін. Helsinki
Хэльсынкі , Гельсынкі
Герб Хэльсынкі Сьцяг Хэльсынкі
Дата заснаваньня: 12 чэрвеня 1550[1]
Краіна: Фінляндыя
Кіраўнік: Юхана Вартыяйнэн[d]
Плошча: 213,75 км²
Вышыня: 17 м н. у. м.
Насельніцтва (2014)
колькасьць: 614 074 чал.[2]
шчыльнасьць: 2872,86 чал./км²
аглямэрацыя: 1 402 542 чал.[2]
Тэлефонны код: 09
Паштовы індэкс: 00100–00990
Геаграфічныя каардынаты: 60°10′15″ пн. ш. 24°56′15″ у. д. / 60.17083° пн. ш. 24.9375° у. д. / 60.17083; 24.9375Каардынаты: 60°10′15″ пн. ш. 24°56′15″ у. д. / 60.17083° пн. ш. 24.9375° у. д. / 60.17083; 24.9375
Хэльсынкі , Гельсынкі на мапе Фінляндыі
Хэльсынкі , Гельсынкі
Хэльсынкі , Гельсынкі
Хэльсынкі , Гельсынкі
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
https://www.hel.fi/

Хэ́льсынкі , Гельсынкі (па-фінску: Helsinki, па-швэдзку: Helsingfors) — сталіца й найбуйнейшае места Фінляндыі, адміністрацыйны цэнтар правінцыі Уусімаа. Места разьмешчана на беразе Фінскае затокі Балтыйскага мора. Насельніцтва на 2014 год складала 614 074 жыхары, разам з местамі-спадарожнікамі Вантаа, Эспаа і Каўніянэн утварае меставую аглямэрацыю з насельніцтвам большым за мільён чалавек.

Хэльсынкі зьяўляюцца цэнтрам бізнэсу, адукацыі, культуры і навукі ў Фінляндыі. У Вялікім Хэльсынкі разьмешчаны 8 унівэрсытэтаў і 6 тэхналягічных паркаў. 70% замежных кампаніяў, якія працуюць у Фінляндыі, разьмешчаны ў сталічным рэгіёне. Міграцыя насельніцтва з правінцыі робіць Хэльсынкі адным з найхуткарослых муніцыпальных раёнаў у Эўропе. Галоўным міжнародным авіяцыйным вузлом у Фінляндыі ёсьць Лётнішча Хэльсынкі — Вантаа, разьмешчаны за 20 кілямэтраў ад цэнтру сталіцы. Зь лётнішча ажыцьцяўляюцца прамыя пералёты па ўсім сьвеце.

Пасьля заканчэньня ледавіковага пэрыяду і адступленьня ледзянога покрыва ў навакольлях сучаснага гораду першыя засяленцы зьявіліся каля 5000 году да н.э. Іхная прысутнасьць была зафіксаваная археолагамі ў Вантаа, Піцяянмякі і Каарэле[3]. Сталыя населеныя пункты зьявіліся да пачатку 1-га тысячагодзьдзя нашай эры ў час жалезнага веку, калі тэрыторыя была заселеная ямамі. Гэтыя плямёны займаліся паляваньнем і хаджэньнем на рыбу, але праз брак археалагічных зьвестак, цяжка сказаць, наколькі вялікімі былі іхныя паселішчы. Абапіраючыся на паліналёгію, у X стагодзьдзі ў гэтым рэгіёне меліся паселішчы, дзе займаліся сельскай гаспадаркай, а ацалелыя гістарычныя запісы XIV стагодзьдзя маюць згадкі аб паселішчаў ямаў у гэтым месцы[4].

Ямы часам пакутвалі ад набегаў вікінгаў, а пазьней яны былі калянізаваны хрысьціянамі з Швэцыі. Новыя засельнікі паходзілі пераважна з швэдзкіх прыбярэжных рэгіёнаў Норлянд і Гэльсынглянд, міграцыя адкуль узмацнілася каля 1100 году[3]. Швэды калянізавалі ўзьбярэжжа рэгіёну Хэльсынкаў у канцы XIII стагодзьдзя пасьля пасьпяховага другога крыжовага паходу ў Фінляндыю, у выніку якога ямы зьведалі паразу[4][5].

Стварэньне гораду

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Хэльсынкі былі закладзеныя 12 чэрвеня 1550 году швэдзкім каралём Густавам Вазам як гандлёвы горад пад назовам Гэльсынгфорс. Места на мэце мела стаць супернікам ганзейскага гораду Рэвэль (сучасны Талін) на паўднёвым беразе Фінскай затокі[3][6]. Каб заселіць новае места, якое паўстала ў вусьці ракі Вантаа, кароль загадаў шляхце Порвао, Экэняса, Раўмы і Ульвілы пераехаць у горад[7]. Геаграфічнія асаблівасьці затокі не дазволілі пабудаваць тут гавань, таму кароль дазволіў пасяленцам вярнуцца. У 1640 годзе шляхціч Пэр Брагэ-малодшы поруч зь некаторымі нашчадкамі першых пасяленцаў пераехаў з цэнтру гораду на паўвостраў Віраніемі ля мора, сёньняшні раён Круўнунхака, дзе сёньня месьціцца Сэнацкі пляц і Хэльсынская катэдра[8].

Цэнтральны Хэльсынкі ў 1820 году да вялікай перабудовы з малюнка Карла Людвіга Энгеля.

У другой палове XVII стагодзьдзя Хэльсынкі, які на той час быў пераважны драўляным горадам, усьцяж пакутваў ад рэгулярных пажараў, і да пачатку XVIII стагодзьдзя насельніцтва скарацілася да 1700 чалавек. Доўгі час Хэльсынкі быў невялікім правінцыйным горадам, але ягоная важнасьць пачала расьці, калі ля гораду пачала будавацца моцная вайскова-марская абарона[7]. Аднак ня ўсе пляны былі рэалізаваныя, таму Хэльсынкі засталіся невялікім горадам. Чума 1710 году забіла большасьць насельніцтва места[6]. Пасьля таго, як расейцы захапілі Хэльсынкі ў траўні 1713 году за часам Вялікай Паўночнай вайны, швэдзкая адміністрація перад адыходам падпаліла частку гораду[9][10]. Не зважаючы на ўсе пакуты, насельніцтва места павялічыліся да 3000 чалавек да пачатку XIX стагодзьдзя[3]. Будаўніцтва швэдмі вайскова-марской фартэцыі Свэаборг у XVIII стагодзьдзі дапамагло павысіць статус места. Аднак сапраўды істотным горадам Хэльсынкі сталі толькі пасьля таго як Расея перамагла Швэцыю ў Фінскай вайне і далучыла Фінляндыю як аўтаномнае Вялікае герцагства Фінлянзкае ў 1809 годзе. Расейцы аблажылі крэпасьць Свэаборг падчас вайны, і каля чвэрці гораду была зьнішчаная ў выніку пажару 1808 году[11].

Хэльсынкі.

8 красавіка 1812 году расейскі імпэратар Аляксандар I перанёс фінскую сталіцу з Турку ў Хэльсынкі з мэтай зьменшыць швэдзкую ўплыў у Фінляндыі і наблізіць сталіцу да Санкт-Пецярбурга[12][13]. Пасьля Вялікага пажару Турку ў 1827 годзе адзіны на той час унівэрсытэт у краіне, вядомы як Каралеўская акадэмія Обу, перабазаваўся ў Хэльсынкі, дзякуючы чаму паўстаў Хэльсынскі ўнівэрсытэт. Гэты крок надаў гораду новую ролю, што дапамагло месту выйсьці на шлях росквіту. У гэты час быў перабудаваны цэнтар гораду, які набыў будынкі ў нэаклясычным стылі, што нагадвала Санкт-Пецярбург. Гарадзкім плянаваньнем займаўся нямецкі архітэктар Карл Людвіг Энгель. У Хэльсынках зьявілася чыгунка, а таксама пачалася індустрыялізацыя.

Да 1910-х гадоў насельніцтва Хэльсынкаў ужо перасягнула 100 тысяч чалавек, якія размаўляла прыблізна ў роўнай колькасьці як па-фінску, гэтак па-швэдзку. Аднак, большасьць рабочай клясы была фінамоўнай. Пасьля абвяшчэньня незалежнасьці падчас грамадзянскай вайны ў Фінляндыі горад быў заняты часьцямі Фінскай Чырвонай арміі цягам некаторага часу. Зрэшты, у выніку нямецкай дэсантавай апэрацыі горад адышоў у кіраваньне фінскага парлямэнту. У выніку вайны горад стаў сталіцай незалежнай Фінляндыі. Па заканчэньня грамадзянскай вайны Хэльсынкі працягвалі хутка разьвівацца, то бок ягоная тэрыторыя значна пашырылася. У 1953 годзе тут ладзіліся летнія Алімпійскія гульні. У 1970-х гадах адбылася хуткая урбанізацыя Фінляндыі, што ўтрая павялічыла насельніцтва аглямэрацыі. У гэты ж час быў пабудаваны Хэльсынскі мэтрапалітэн.

Галоўны корпус Хэльсынскага ўнівэрсытэту.

У Хэльсынкі знаходзіцца найбуйнейшы ў краіне Хэльсынскі ўнівэрсытэт, а таксама шэраг іншых вышэйшых навучальных установаў, у якіх навучаюцца больш за 64 тысячаў студэнтаў. Сярэднюю адукацыю забясьпечваюць 190 школаў, зь іх 22 зьяўляюцца прыватнымі, паводле зьвестак на 2003 год.

  1. ^ а б в http://www.hel.fi/hki/helsinki/fi/Helsinki-tietoa+ja+linkkej_/Helsingin+historia
  2. ^ а б VÄESTÖTIETOJÄRJESTELMÄ REKISTERITILANNE 31.1.2014 (фін.)
  3. ^ а б в г Kent, Neil (2004). «Helsinki: A cultural and literary history». Oxford: Signal Books.
  4. ^ а б V.-P. Suhonen and Janne Heinonen. «Helsingin keskiaikaiset ja uuden ajan alun kylänpaikat 2011, Inventointiraportti. Museovirasto, Arkeologiset kenttäpalvelut».
  5. ^ Tarkiainen, Kari (2010). «Ruotsin itämaa. Helsinki: Svenska litteratussällskapet i Finland». — С. 122—125.
  6. ^ а б «Ruttopuisto — Plague Park». Tabblo.
  7. ^ а б «Helsingin historia». Helsingin kaupunki.
  8. ^ «Helsinki — Suomi». Matkaoppaat.
  9. ^ «Suuri Pohjan sota ja Helsingin tuho». City of Helsinki.
  10. ^ Aalto, Seppo (2015). «Kruununkaupunki — Vironniemen Helsinki 1640–1721». Helsinki: Finnish Literature Society. — ISBN 978-952-222-675-4.
  11. ^ Niukkanen, Marianna; Heikkinen, Markku. «Vuoden 1808 suurpalo». Kurkistuksia Helsingin kujille.
  12. ^ «Bicentennial of Helsinki as Finnish capital». Yle News.
  13. ^ «Lobbying for Helsinki 200 years ago». Helsinki Times.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]