Перайсьці да зьместу

Ігар Даўгяла

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ігар Даўгяла
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 17 ліпеня 1985(1985-07-17)[1] (39 гадоў)
Рост 190 см
Вага 94 кг[3]
Пазыцыя брамнік
Клюбная інфармацыя
Клюб Мёры[d]
Нумар 1
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2004—2006 Віцебск 3 (0)
2007—2008 Мясакамбінат[d] 27 (0)
2007 Полацак 11 (1)
2009 Смаргонь 7 (0)
2010—2011 Полацак 42 (0)
2012—2016 Нафтан 95 (0)
2017—2018 Дняпро Магілёў 27 (0)
2018—2020 Гарадзея 61 (0)
2021—2023 Нафтан 55 (0)
2024—4 Мёры[d] 3 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
10 кастрычніка 2024.

Ігар Даўгяла (нарадзіўся 17 ліпеня 1985 году) — беларускі футбаліст, брамнік.

Гуляў за віцебскі «Лякаматыў», «Полацак» і «Смаргонь». Гуляючы за «Полацак», аднойчы выйшаў на поле ў якасьці нападніка і забіў гол[4]. У сакавіку 2012 году падпісаў кантракт з наваполацкім «Нафтанам». У сярэдзіне 2012 году выцесьніў Мікалая Раманюка і заняў месца асноўнага брамніка, якое захаваў і ў сэзоне 2013 году. На наступны год пасьля далучэньня да клюбу Ягора Хаткевіча, захаваў месца асноўнага брамніка навапалачанаў. У чэрвені 2014 году атрымаў траўму, празь месяц вярнуўся на поле.

Сэзон 2015 году ў якасьці асноўнага брамніка «Нафтана» распачаў Хаткевіч. Неўзабаве Даўгяла вярнуўся на поле, але 23 траўня ў матчы з мазырскай «Славіяй» (1:1) атрымаў траўму, празь якую выбыў на доўгі час, акрыяўшы толькі на заканчэньні сэзону. У сэзоне 2016 году, пасьля зыходу Хаткевіча з каманды, вярнуў месца асноўнага брамніка навапалачанаў.

У лютым 2017 году стала вядома, што Даўгяла пакідае «Нафтан»[5], і неўзабаве Ігар папоўніў склад магілёўскага «Дняпра»[6]. У складзе магілёўцаў быў асноўным брамнікам. У студзені 2018 году падоўжыў пагадненьне з клюбам[7].

У ліпені 2018 году, скасаваўшы пагадненьне з магілёўскім клюбам, прыяднаўся да «Гарадзеі»[8], дзе таксама замацаваўся ў стартавым складзе. У лістападзе 2018 году падоўжыў кантракт з «Гарадзеяй» на сэзон 2019 году[9]. У 2019—2020 гадах заставаўся асноўным брамнікам каманды, толькі ў канцы 2020 году саступіў месца Сяргею Чэрніку.

У студзені 2021 году умацаваў склад «Нафтану»[10]. У 2021—2022 гадах быў асноўным брамнікам каманды, паводле вынікаў сэзону 2022 году дапамог ёй вярнуцца ў Найвышэйшую лігу. У лютым 2023 году пагадзіўся на новы кантракт з клюбам[11], пры гэтым стаў гуляючым трэнэрам[12]. Цягам сэзону не выходзіў на поле, заставаўся на лаўцы запасных. 12 лістапада 2023 году згуляў свой разьвітальны матч, калі выйшаў у пачатковым складзе ў сустрэчы супраць БАТЭ (0:7) і быў заменены на першай хвіліне[13][14].

Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
Нафтан 2015 Найвышэйшая ліга 3 –4
2016 Найвышэйшая ліга 28 –39
Дняпро Магілёў 2017 Найвышэйшая ліга 21 –35
2018 Найвышэйшая ліга 6 –10
Гарадзея 12 –10
  1. ^ а б в Igor Dovgyallo // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. ^ а б https://www.transfermarkt.com/igor-dovgyallo/profil/spieler/140700
  3. ^ а б https://www.pressball.by/footballstat/igor_dovgyallo/
  4. ^ Первая лига. Первую победу "Полоцку" принес вратарь (рас.)
  5. ^ Игорь Довгялло, Олег Шкабара и Александр Кровецкий покинут "Нафтан" (рас.)
  6. ^ Павлов и Довгялло стали игроками "Днепра". Зыль и Хотов продлили контракты с клубом (рас.)
  7. ^ Довгялло продлил контракт с "Днепром" (рас.)
  8. ^ Довгялло перешел в "Городею" (рас.)
  9. ^ Лебедев, Башилов, Павлючек и еще пять игроков продлили контракты с "Городеей" (рас.)
  10. ^ Довгялло стал игроком "Нафтана" (рас.)
  11. ^ Футбол. Довгялло, Луцевич, Лавал и еще 12 игроков подписали контракты с "Нафтаном" (рас.) Архіўная копія ад 3 лютага 2023 г.
  12. ^ Игорь Довгялло будет играющим тренером в "Нафтане" (рас.)
  13. ^ Довгялло проведет прощальный матч за "Нафтан" (рас.)
  14. ^ Игорь Довгялло завершил карьеру, в прощальном матче с БАТЭ голкипер был заменен на 25-й секунде (рас.)

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]