Міхаіл Шыбун
Міхаіл Шыбун | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 1 студзеня 1996[1] (29 гадоў) | |
Рост | 178 см | |
Вага | 73 кг[2] | |
Пазыцыя | паўабаронца | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2015—2019 | Шахцёр Салігорск | 21 (1) |
2017 | → Гарадзея | 13 (1) |
2019 | → Тарпэда-БелАЗ | 1 (0) |
2019 | → Менск | 5 (0) |
2020 | Гарадзея | 25 (1) |
2021 | Крумкачы | 29 (8) |
2022 | Менск | 4 (0) |
2022 | Шахцёр Петрыкаў | 3 (0) |
2023 | Рэспэкт[d] | 1 (1) |
Зборныя | ||
2014 | Беларусь (да 19)[d] | 3 (0) |
2015—2018 | Беларусь (да 21) | 14 (1) |
Міхаіл Шыбун (нар. 1 студзеня 1996 году) — беларускі футбаліст, паўабаронца.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Выхаванец бярозаўскай ДЮСШ-1. З 2012 году пачаў выступаць за дубль салігорскага «Шахцёра» у якасьці паўабаронцы. Перад сэзонам 2015 году стаў трэнавацца таксама з асноўным складам. 19 красавіка 2015 году дэбютаваў у Найвышэйшай лізе, выйшаўшы на замену на 70-й хвіліне матчу супраць мазырскай «Славіі» (1:1). Пазьней яшчэ некалькі разоў выйшаў на замену, а ў другой палове сэзону 2015 году выступаў толькі за дублюючы склад.
Сэзон 2016 году распачаў у дублі, але потым пачаў прыцягвацца да асноўнай каманды, часам выходзячы ў стартавым складзе. Усяго за асноўную каманду згуляў 9 матчаў, зь якіх 5 прыпалі на чэмпіянат Беларусі, адзін матч быў згуляны ў Кубку Беларусі і яшчэ тры ў Лізе Эўропы. У першай палове сэзону 2017 году тройчы зьявіўся на полі ў асноўнай камандзе (1 — у чэмпіянаце Беларусі, 2 — у Кубку). У ліпені 2017 году быў аддадзены ў арэнду «Гарадзеі» да канца сэзону[3]. У «Гарадзеі» быў гульцом стартавага складу. У студзені 2018 году вярнуўся з арэнды ў «Шахцёр»[4], а ў лютым падоўжыў кантракт з салігорскім клюбам да канца 2019 году[5]. У сэзоне 2018 году нерэгулярна зьяўляўся ў складзе, але часьцей заставаўся на лаўцы запасных, часам выходзячы ў пачатковым складзе. У гэты час пачаў выкарыстоўвацца ў якасьці абаронцы, бо да таго гуляў на пазыцыі паўабаронцы.
Да сэзону 2019 году пачынаў рыхтавацца з «Шахцёрам», а ў сакавіку 2019 году быў аддадзены ў арэнду жодзінскаму «Тарпэда-БелАЗ»[6]. У складзе жодзінцаў выступаў у асноўным за дубль, у асноўнай камандзе згуляў на полі адзін тайм. У ліпені 2019 году арэнда датэрмінова была скасаваная, і абаронца вярнуўся ў «Шахцёр»[7]. Неўзабаве на правах арэнды далучыўся да «Менску»[8], дзе спачатку прыцягваўся да асноўнай каманды, але пазьней заставаўся на лаўцы запасных, гуляў за дубль. У студзені 2020 году паводле пагадненьня бакоў пакінуў «Шахцёр»[9] і ў хуткім часе стаў гульцом «Гарадзеі»[10]. У сэзоне 2020 году пераважна выходзіў на замену, зь ліпеня па верасень трывала зьяўляўся ў стартавым складзе. У студзені 2021 году праходзіў прагляд у мазырскай «Славіі», але беспасьпяхова. У лютым пачаў трэнавацца з «Крумкачамі» і неўзабаве падпісаў кантракт з клюбам[11]. Замацаваўся ў асноўным складзе сталічнай каманды, з 8-ю галамі стаў адным з найлепшых бамбардзіраў «Крумкачоў» у сэзоне.
У студзені 2022 году трэнаваўся зь «Менскам» і неўзабаве склаў з камандай працоўную ўгоду[12]. На полі зьяўляўся зрэдку, выходзячы на замену. У ліпені 2022 году паводле пагадненьня бакоў пакінуў сталічны клюб[13] і хутка далучыўся да петрыкаўскага «Шахцёра»[14]. Пакінуў клюб у студзені 2023 году[15]. Сэзон 2023 году гуляў у складзе салігорскага «Рэспэкту» ў Другой лізе.
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Выступаў за юнацкую і юніёрскую зборныя ў кваліфікацыйных раўндах чэмпіянату Эўропы. 15 красавіка 2015 году дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі ў таварыскім матчы супраць юніёрскай зборнай Украіны.
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Срэбраны прызэр чэмпіянату Беларусі: 2018
Статыстыка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Клюб | Сэзон | Чэмпіянат | ||
---|---|---|---|---|
Дывізіён | Матчы | Галы | ||
Шахцёр Салігорск | 2015 | Найвышэйшая ліга | 4 | 0 |
2016 | Найвышэйшая ліга | 5 | 0 | |
2017 | Найвышэйшая ліга | 1 | 0 | |
Гарадзея | 13 | 1 | ||
Шахцёр Салігорск | 2018 | Найвышэйшая ліга | 11 | 1 |
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в Mikhail Shibun // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ а б https://www.pressball.by/footballstat/milkhail_shibun/
- ^ «Городея» арендовала Шибуна у «Шахтера»
- ^ Шибун, Шидловский и Якубович покидают "Городею"
- ^ "Шахтер" продлил контракты с Шибуном и Садовским
- ^ "Торпедо-БелАЗ" арендовал у "Шахтера" защитника
- ^ Защитник "Шахтера" Шибун досрочно вернулся из аренды в "Торпедо-БелАЗ"
- ^ "Шахтер" отдал Шибуна в аренду "Минску"
- ^ "Шахтер" расстался с Шибуном
- ^ Шибун перешел в "Городею"
- ^ Шибун и Колтыгин стали игроками НФК "Крумкачы"
- ^ "Минск" взял Шибуна и определился со спаррингами
- ^ "Минск" расстался с Шибуном
- ^ Шибун перешел в петриковский "Шахтер"
- ^ Михаил Шибун расстался с петриковским "Шахтером" (рас.) Праверана 2023-01-03 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Статыстыка «ПБ-Инфо» (рас.)
- Нарадзіліся 1 студзеня
- Нарадзіліся ў 1996 годзе
- Нарадзіліся ў Бярозаўскім раёне
- Футбалісты клюбу «Шахцёр» Салігорск
- Футбалісты клюбу «Гарадзея»
- Футбалісты клюбу «Тарпэда-БелАЗ» Жодзін
- Футбалісты клюбу «Менск»
- Футбалісты клюбу «Крумкачы» Менск
- Футбалісты клюбу «Шахцёр» Петрыкаў
- Футбалісты моладзевай зборнай Беларусі
- Беларускія футбалісты