Станіслаў Сазановіч
| Станіслаў Сазановіч | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 6 сакавіка 1992[1] (34 гады) | |
| Рост | 183 см | |
| Вага | 75 кг[2] | |
| Пазыцыя | абаронца | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2010 | Энэргетык-БДУ | 30 (0) |
| 2010—2017 | Гомель | 114 (2) |
| 2012 | → Рэчыца-2014 | 25 (1) |
| 2014 | → Нафтан | 5 (0) |
| 2018 | Смалявічы | 19 (1) |
| 2019—2020 | Гарадзея | 38 (1) |
| 2020 | Белшына | 6 (1) |
| 2021—2022 | Арсэнал Койданаў | 57 (6) |
| 2023 | Адзінства | 0 (0) |
| Зборныя | ||
| 2012—2013 | Беларусь (да 21) | 12 (1) |
Станіслаў Сазановіч (нарадзіўся 6 сакавіка 1992 году) — беларускі футбаліст, абаронца.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Пачаў кар’еру ў менскай «Зорцы-БДУ», дзе быў гульцом асноўнага складу. Улетку 2010 году перайшоў у арэнду ў «Гомель», які на той час гуляў у Першай лізе. Па заканчэньні сэзону 2010 году быў выкуплены гомельскім клюбам. У 2011 годзе гуляў за дубль «Гомля», а сэзон 2012 году правёў у арэндзе ў рэчыцкім «Ведрычы-97», дзе быў гульцом асноўнага складу. У сэзоне 2013 году вярнуўся з арэнды і стаў гульцом асновы «Гомля». Звычайна гуляў на пазыцыі левага абаронцы, дзе чаргаваўся зь Сяргеем Кандрацьевым. У студзені 2014 году быў аддадзены «Гомлем» у арэнду «Нафтану» да канца сэзону[3], але ў ліпені дамова была скасаваная з ініцыятывы «Нафтану»[4]. Гулец у складзе паўночнікаў перадусім гуляў за дубль, зьявіўшыся ў першай камандзе толькі ў пяці матчах, дзе найчасьцей выкарыстоўваўся на пазыцыі правага паўабаронцы.
Па вяртаньні ў «Гомель» неўзабаве замацаваўся ў складзе ў якасьці асноўнага правага абаронцы. У сьнежні 2014 году падоўжыў кантракт з гамяльчукамі[5]. Паводле вынікаў сэзону 2015 году «Гомель» зноў апынуўся ў Першай лізе, тым ня менш Станіслаў паўторна падоўжыў пагадненьне з клюбам[6] і паводле вынікаў сэзону 2016 году дапамог яму вярнуцца ў эліту. У сэзоне 2017 году заставаўся асноўным правым абаронцам каманды ў Найвышэйшай лізе. У студзені 2018 году пакінуў «Гомель»[7] і неўзабаве далучыўся да складу дэбютаната беларускай Найвышэйшай лігі — клюбу «Смалявічы»[8]. Стаў гульцом стартавага складу, у жніўні і верасьні 2018 году не гуляў праз траўмы.
У сьнежні 2018 году падпісаў кантракт з «Гарадзеяй»[9], дзе замацаваўся ў пачатковым складзе. У верасьні 2020 году перайшоў у бабруйскую «Белшыну»[10], дзе таксама стаў гульцом першай адзінаццатцы. У сьнежні 2020 па заканчэньні кантракту пакінуў бабруйскі клюб[11].
У пачатку 2021 году трэнаваўся з «Крумкачамі», аднак у выніку ў сакавіку ўзмацніў склад койданаўскага «Арсэнала»[12]. Замацаваўся ў стартавым складзе каманды, дапамог ёй паводле вынікаў сэзону 2021 году прабіцца ў Найвышэйшую лігу. Па заканчэньні сэзону 2022 году пакінуў клюб.
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Мае на сваім рахунку матчы ў складзе моладзевай зборнай Беларусі.
Статыстыка
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| Клюб | Сэзон | Чэмпіянат | ||
|---|---|---|---|---|
| Дывізіён | Матчы | Галы | ||
| Гомель | 2015 | Найвышэйшая ліга | 22 | 0 |
| 2016 | Першая ліга | 23 | 1 | |
| 2017 | Найвышэйшая ліга | 29 | 0 | |
| Смалявічы | 2018 | Найвышэйшая ліга | 19 | 1 |
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Stanislav Sazonovich // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ↑ https://www.pressball.by/footballstat/stanislav_sazonovich/
- ↑ Егор Хаткевич и Станислав Сазонович продолжат карьеру в «Нафтане» (рас.)
- ↑ Сазонович вернулся в «Гомель» (рас.)
- ↑ "Гомель" продлил контракт с Сазоновичем
- ↑ Станислав Сазонович продлил контракт с "Гомелем"
- ↑ "Гомель" объявил о расставании с Сазоновичем
- ↑ Сазонович пополнил ряды "Смолевичей"
- ↑ Сазонович пополнил ряды «Городеи» (рас.)
- ↑ Сазонович сменил "Городею" на "Белшину"
- ↑ Ковалевский, Охремчук и Сазанович покинули ФК "Белшина"
- ↑ Станислав Сазонович продолжит карьеру в "Арсенале"
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Профіль на сайце «Гомелю» (рас.)
- Статыстыка «ПБ-Инфо» (рас.)
- Нарадзіліся 6 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1992 годзе
- Нарадзіліся ў Клічаўскім раёне
- Футбалісты клюбу «Энэргетык»-БДУ Менск
- Футбалісты клюбу «Гомель»
- Футбалісты клюбу «Рэчыца-2014»
- Футбалісты клюбу «Нафтан» Наваполацак
- Футбалісты клюбу «Смалявічы»
- Футбалісты клюбу «Гарадзея»
- Футбалісты клюбу «Белшына» Бабруйск
- Футбалісты клюбу «Арсэнал» Койданаў
- Футбалісты клюбу «Адзінства» Койданаў
- Футбалісты моладзевай зборнай Беларусі
- Беларускія футбалісты