Расьціслаў Шавель

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Расьціслаў Шавель
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 2 красавіка 2001(2001-04-02) (21 год)
Рост 182 см
Вага 62 кг
Пазыцыя нападнік
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2017-2020 Гарадзея 5 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
29 траўня 2021.

Расьціслаў Уладзімеравіч Шавель (нар. 2 красавіка 2001, Менск, Беларусь) — беларускі футбаліст (нападнік), палітычны вязень рэжыму Лукашэнкі.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюбная кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 2017 годзе пачаў выступаць за дубль «Гарадзеі». У пачатку 2020 году стаў прыцягвацца да асноўнай каманды. Дэбютаваў у Найвышэйшай лізе 25 красавіка 2020 году ў матчы супраць БАТЭ (0:2), калі выйшаў на замену ў другім тайме. У далейшым працягваў гуляць за дубль, зрэдку прыцягваўся да асноўнага складу. У сьнежні 2020 году пакінуў клюб.

Палітычны перасьлед (з 2020)[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Пратэсты ў Беларусі (2020—2021)

У жніўні 2020 году быў арыштаваны на 8 содняў; 1 лістапада 2020 году Шавель быў зноў затрыманы за ўдзел у маршы й арыштаваны на 15 содняў[1][2]. У той жа дзень на яго завялі крымінальную справу паводле арт. 342 КК (арганізацыя й падрыхтоўка дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх)[2].

17 траўня 2021 году быў зноўку затрыманы людзьмі ў цывільным й асуджаны на 15 сутак за «непадпарадкаваньне» супрацоўнікам міліцыі[2]. Пасьля адбыцьця тэрміну яго арыштавалі яшчэ на трое содняў, а 4 чэрвеня зьняволілі ў СІЗА-1 Менску[2]. 8 чэрвеня 2021 году сумеснаю заяваю дзевяці арганізацыяў, сярод якіх Вясна, Беларускі Хэльсынскі камітэт, Беларускі ПЕН-цэнтар, Шавель быў прызнаны палітычным зьняволеным[3][4].

22 верасьня 2021 году суд Заводзкага раёну Менску (судзьдзя — Алег Каляда) прызначыў Шавелю тры гады «хатняй хіміі»[5][6].

Статыстыка выступаў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сэзон Дывізіён Клюб Краіна Матчы Галы
2017 дубль Гарадзея Сьцяг Беларусі 10 0
2018 дубль Гарадзея Сьцяг Беларусі 15 7
2020 Д1 Гарадзея Сьцяг Беларусі 5 0

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]