Дзьмітры Байдук
| Дзьмітры Байдук | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 3 жніўня 1996[1] (29 гадоў) | |
| Рост | 180 см | |
| Вага | 77 кг[2] | |
| Пазыцыя | абаронца | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2015—2016 | БАТЭ | 0 (0) |
| 2016 | → Смалявічы | 22 (0) |
| 2017 | Смалявічы | 26 (3) |
| 2018 | Белшына | 27 (11) |
| 2019—2020 | Гарадзея | 45 (1) |
| 2021 | Дынама Берасьце | 6 (0) |
| 2022 | Зьніч[d] | |
| Зборныя | ||
| 2015—2016 | Беларусь (да 21) | 5 (0) |
Дзьмітры Байдук (нар. 3 жніўня 1996 году) — беларускі футбаліст, паўабаронца польскага клюбу «Зьніч».
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Пачынаў займацца футболам у школе менскага МТЗ-РІПА, аднак у юнацкім веку перабраўся ў склад барысаўскага БАТЭ. З 2013 году пачаў выступаць за дубль, дзе адразу стаў адным з асноўных гульцоў, выступаў на пазыцыі абаронцы. У 2014 і 2015 гадах гуляў за моладзевую каманду БАТЭ ў Юніёрскай лізе УЭФА. 18 ліпеня 2015 году згуляў за барысаўскую каманду ў першым матчы 1/16 Кубка Беларусі супраць шклоўскага «Спартака» (1:2), у той сустрэчы каманда барысаўчанаў была прадстаўленая ў асноўным дублёрамі.
У сакавіку 2016 году на правах арэнды далучыўся да клюбу Першай лігі «Смалявічы-СТІ»[3], які стаў фарм-клюбам барысаўчанаў. Па заканчэньні сэзону 2016 году супрацоўніцтва БАТЭ з смалявіцкім клюбам было спыненае, аднак абаронца застаўся ў «Смалявічах-СТІ». У гэты час стаў часьцей выступаць на пазыцыі паўабаронцы. Паводле вынікаў сэзону 2017 году дапамог камандзе прабіцца ў Найвышэйшую лігу, але сам пакінуў клюб.
У студзені 2018 году стаў гульцом бабруйскай «Белшыны»[4]. Часам выступаў на пазыцыі нападніка, з 11 галамі быў другім бамбардзірам каманды. У лістападзе 2018 году ўзмоцніў склад «Гарадзеі»[5]. Трывала зьяўляўся на полі, чаргуючы выхады ў пачатковым складзе і на замену. У лютым 2021 году далучыўся да берасьцейскага «Дынама»[6], дзе звычайна зрэдку выходзіў на замену. У ліпені 2021 году пакінуў клюб[7].
У студзені 2022 году ўзмоцніў склад польскага клюбу «Зьніч» зь Бялы-Піскай[8].
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]15 красавіка 2015 году дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, адгуляўшы ўсе 90 хвілінаў у таварыскім матчы супраць моладзевай зборнай Украіны да 20 гадоў (0:1). Пазьней яшчэ некалькі разоў прыцягваўся ў зборную, выходзіўшы на замену ў чатырох матчах.
Статыстыка
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| Клюб | Сэзон | Чэмпіянат | ||
|---|---|---|---|---|
| Дывізіён | Матчы | Галы | ||
| Смалявічы-СТІ | 2017 | Першая ліга | 26 | 3 |
| Белшына | 2018 | Першая ліга | 27 | 11 |
| Гарадзея | 2019 | Найвышэйшая ліга | 20 | 1 |
| 2020 | Найвышэйшая ліга | 25 | 0 | |
| Дынама Берасьце | 2021 | Найвышэйшая ліга | 6 | 0 |
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Dmitri Baiduk // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ↑ https://teams.by/dmitry-bayduk/player-1790/
- ↑ «Смолевичи-СТИ» арендовали у БАТЭ Байдука, Ровбута, Ануфриева и Богуша (рас.)
- ↑ Копанцов, Рыбаков, Байдук и Дмитрий Щегрикович перешли в «Белшину» (рас.)
- ↑ Дмитрий Байдук стал игроком "Городеи" (рас.)
- ↑ Байдук перешел в брестское "Динамо" (рас.)
- ↑ Дмитрий Байдук покинул брестское "Динамо" (рас.)
- ↑ Дмитрий Байдук продолжит карьеру в Польше (рас.)
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Статыстыка «ПБ-Инфо» (рас.)
- Профіль (анг.) на Transfermarkt
- Профіль (анг.) на Soccerway
- Профіль (анг.) на Worldfootball