Антон Сарока
Антон Сарока | ||
![]() | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 5 сакавіка 1992 (30 гадоў) Менск, Беларусь | |
Рост | 188 см | |
Вага | 89 кг | |
Пазыцыя | нападнік | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | БАТЭ Барысаў | |
Нумар | 11 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2010—2011 2011 2012—2016 2017—2018 2018—2019 2019— |
Рубін Казань → Партызан-2 (арэнда) Гарадзея Дынама Менск Лёкерэн БАТЭ Барысаў |
0 (0) 13 (5) 113 (43) 41 (16) 17 (1) 10 (2) |
Зборныя | ||
2017— | Беларусь | 15 (7) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Антон Сарока (нарадзіўся 5 сакавіка 1992 году, Менск, Беларусь) — беларускі футбаліст, нападнік барысаўскага БАТЭ і нацыянальнай зборнай Беларусі.
Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Выхаванец менскай футбольнай школы «Зьмена», пазьней трапіў у «Дынама», дзе выступаў за моладзевыя каманды. У пачатку 2010 году, пасьля пасьпяховага выступу за юнацкую зборную на мэмарыяльным турніры імя Гранаткіна ў Санкт-Пецярбургу, быў запрошаны ў казанскі «Рубін»[2]. У сэзоне 2010 годзе выступаў за дубль казанскага клюбу, пасьля чаго вярнуўся ў Беларусь[3], сэзон 2011 году правёў у складзе «Партызана-2». У пачатку 2012 году праходзіў прагляд у латвійскім «Вэнтсьпілсе» і «Гарадзеі»[4], аднак толькі ўлетку, уладзіўшы ўсе фармальнасьці з «Рубінам», на правах арэнды перайшоў у беларускі клюб.
У 2013 годзе, пакінуўшы «Рубін», стаў гульцом «Гарадзеі» на трывалай аснове. Зь цягам часу замацаваўся ў якасьці асноўнага нападніка «цукровых». Па выніках сэзону 2015 году дапамог клюбу выйсьці ў Вышэйшую лігу. У сэзоне 2016 году дэбютаваў у Вышэйшай лізе і стаў адным з найлепшых бамбардзіраў каманды ў сэзоне. У сьнежні 2016 году перайшоў у менскае «Дынама»[5]. У ліпені 2018 году падпісаў кантракт на тры гады з бэльгійскім клюбам «Лёкерэн»[6]. У сакавіку 2019 году перайшоў у барысаўскі БАТЭ[7].
31 жніўня 2017 году дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Беларусі ў адборачным матчы чэмпіянату сьвету 2018 году супраць зборнай Люксэмбургу.
Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Срэбраны прызэр чэмпіянату Беларусі: 2017
- У сьпісе 22 найлепшых футбалістаў чэмпіянату Беларусі: 2017
Статыстыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Клюб | Сэзон | Чэмпіянат | ||
---|---|---|---|---|
Дывізіён | Матчы | Галы | ||
Гарадзея | 2016 | Найвышэйшая ліга | 25 | 8 |
Дынама Менск | 2017 | Найвышэйшая ліга | 30 | 12 |
2018 | Найвышэйшая ліга | 11 | 4 |
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ https://www.pressball.by/footballstat/anton_saroka/
- ^ Антон Сарока подписал контракт с «Рубином»(рас.)
- ^ «Рубин» одолжил Сароку «Партизану»(рас.)
- ^ Антон Сарока, принадлежащий «Рубину», появился в «Городее»(рас.)
- ^ Антон Сарока стал игроком минского «Динамо»(рас.)
- ^ Антон Сарока подписал трехлетний контракт с 13-й командой Бельгии(рас.)
- ^ БАТЭ объявил о подписании контракта с Сарокой(рас.)
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Статыстыка «ПБ-Инфо»(рас.)
- Профіль на soccerway.com(анг.)