Дзьмітры Ігнаценка (1995)
| Дзьмітры Ігнаценка | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 1 лютага 1995[1] (31 год) | |
| Рост | 189 см | |
| Вага | 84 кг[2] | |
| Пазыцыя | абаронца | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | Гомельскі досьледны лясгас[d] | |
| Нумар | 31 | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2014—2019 | Гомель | 35 (1) |
| 2018 | → Белшына | 10 (0) |
| 2020 | Гарадзея | 22 (1) |
| 2021—2022 | Славія Мазыр | 13 (1) |
| 2023— | Гомельскі досьледны лясгас[d] | 15 (0) |
| Зборныя | ||
| 2013 | Беларусь (да 19)[d] | 3 (0) |
| 2014—2015 | Беларусь (да 21) | 13 (0) |
|
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі | ||
Дзьмі́тры Ігнаце́нка (нарадзіўся 1 лютага 1995 году) — беларускі футбаліст, абаронца «Лясгасу».
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Кар’еру пачаў у складзе «Гомля». З 2012 году гуляў за дубль, а 13 ліпеня 2014 году дэбютаваў у асноўным складзе каманды ў матчы супраць «Нафтана», выйшаўшы на замену на 89-й хвіліне. У канцы сэзону пачаў трывала выходзіць у стартавым складзе гомельскага клюбу на пазыцыі цэнтральнага абаронцы. У сьнежні 2014 году падоўжыў кантракт з «Гомлем»[3].
Сэзон 2015 году пачаў на лаўцы запасных, а з траўня замацаваўся ў якасьці асноўнага цэнтральнага абаронцы гамельчукоў. У верасьні атрымаў траўму, празь якую выбыў да канца сэзону. У лютым 2016 году падоўжыў кантракт з гамельчукамі[4], аднак праз траўмы амаль не зьяўляўся на полі, а сэзон 2017 году ўвогуле цалкам прапусьціў. Толькі ў ліпені 2018 году зноў пачаў зьяўляцца ў складзе. У жніўні 2018 году аддадзены ў арэнду бабруйскай «Белшыне» да канца сэзону[5], але ў сьнежні вярнуўся ў «Гомель». Сэзон 2019 году пачынаў у гомельскім дублі, пазьней усё ж такі пачаў прыцягвацца да асноўнай каманды. У сьнежні 2019 году, пасьля таго як «Гомель» чарговы раз выбыў у Першую лігу, падпісаў кантракт з «Гарадзеяй»[6]. У хуткім часе замацаваўся ў пачатковым складзе каманды.
У студзені 2021 году далучыўся да мазырскай «Славіі»[7]. Большую частку сэзону 2021 году прапусьціў праз пашкоджаньне. У сьнежні 2021 году падоўжыў кантракт з мазырскім клюбам[8]. У 2022 годзе быў гульцом ратацыі. Па заканчэньні сэзону пакінуў «Славію»[9] і праз траўму завяршыў прафэсійную кар’еру[10].
У ліпені 2023 году ў якасьці аматара далучыўся да гомельскага «Лясгасу» з Другой лігі.
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Гуляў за зборную Беларусі (да 19 гадоў). 13 жніўня 2014 году дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі ў таварыскім матчы супраць зборнай Малдовы (0:1). Усяго згуляў 13 матчаў за зборную, дзе пераважна выкарыстоўваўся на пазыцыі цэнтральнага абаронцы.
Статыстыка
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| Клюб | Сэзон | Чэмпіянат | ||
|---|---|---|---|---|
| Дывізіён | Матчы | Галы | ||
| Гомель | 2015 | Найвышэйшая ліга | 13 | 0 |
| 2016 | Першая ліга | 3 | 0 | |
| Белшына | 2018 | Першая ліга | 10 | 0 |
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Dmitri Ignatenko // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- 1 2 https://fcslavia.by/ru/player/ignatenko-0
- ↑ «Гомель» продлил контракт с Игнатенко (рас.)
- ↑ «Гомель» подписал контракты с шестью игроками (рас.)
- ↑ Дмитрий Игнатенко перешел в «Белшину» (рас.)
- ↑ В "Городее" снова есть Дмитрий Игнатенко (рас.)
- ↑ "Славия" подписала бывшего защитника "Городеи" Игнатенко (рас.)
- ↑ "Славия" продолжит сотрудничество с Дмитрием Игнатенко (рас.)
- ↑ Кисляк вернулся (рас.) Архіўная копія ад 2023-01-13 г.
- ↑ Дмитрий Игнатенко: "Кресты" у меня рвались три раза. Дважды — в Минске на Маяковке. Колено было как арбуз!" (рас.)
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Профіль на сайце «Гомелю» (рас.)
- Статыстыка «ПБ-Инфо» (рас.)