Перайсьці да зьместу

Віцебскі дзяржаўны ўнівэрсытэт

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Віцебскі настаўніцкі інстытут»)
Віцебскі ўнівэрсытэт
Віцебскі педагагічны інстытут, Віцебскі дзяржаўны педагагічны інстытут, Віцебскі настаўніцкі інстытут, Витебский учительский институт, Вітебський державний педагогічний інститут
Дэвіз лац. Docendo discimus
Дэвіз па-беларуску Настаўляючы даведваюся
Заснаваны 15 кастрычніка 1910 (114 гадоў таму)
Тып урадавы
Рэктар Валянціна Багатырова
Факультэтаў 11
Колькасьць пэрсаналу 609 выкладнікаў
Колькасьць студэнтаў 8140 (2002)
Месцазнаходжаньне
Горад Віцебск
Краіна Беларусь
Кампус Гарадзкі
Былыя назвы Віцебскі настаўніцкі інстытут (да 1 кастрычніка 1918 г.), Віцебскі пэдагагічны інстытут (да кастрычніка 1919 г.), Віцебскі інстытут народнай адукацыі (да траўня 1921 г.), Віцебскі практычны інстытут народнай адукацыі (да вясны 1923 г.), Віцебскі вышэйшы пэдагагічны інстытут (да 19 красавіка 1924 г.), Віцебскі пэдагагічны тэхнікум (да 1930 г.), Віцебскі індустрыяльна-пэдагагічны інстытут (да 1933 г.), Віцебскі дзяржаўны пэдагагічны інстытут (да 1 верасьня 1995 г.)
Знаходзіцца ў складзе Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Вэб-сайт www.vsu.by

Віцебскі дзяржаўны ўнівэрсытэт імя Пятра Машэрава (ВДУ імя Машэрава) — вышэйшая навучальная ўстанова Віцебска, заснаваная ў 1910 годзе. Навучаньне дзённае і завочнае. Асьпірантура з 1991 году. Мае навукова-дасьледніцкую лябараторыю па біялёгіі Беларускага Паазер’я, батанічны сад і музэй. Выдае «Весьнік Віцебскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту»[1]. У 1973 годзе пабудаваны новы корпус пэдагагічнага інстытуту (архітэктары Ўладзімер Зубкоў, З. Конаш)[2].

  • Беларускай філялёгіі і літаратуры (да 1994 г. — беларускай мовы і літаратуры, да 2001 г. — беларускай філялёгіі і гісторыі). Заснаваны ў 1992 годзе. Месьціцца ў галоўным корпусе на Маскоўскім праспэкце, д. 33. Рыхтуе мовазнаўцаў і рэдактараў. У тым ліку рыхтуе магістраў мовазнаўства. Мае 2 катэдры: 1) беларускага мовазнаўства, 2) беларускай літаратуры.
  • Біялягічны. Заснаваны ў 1910 годзе. Месьціцца ў галоўным корпусе. Выпускае біёлягаў, географаў, хімікаў і эколягаў. Таксама рыхтуе магістраў біялёгіі. Мае 6 катэдраў: 1) анатоміі і фізыялёгіі, 2) батанікі, 3) геаграфіі, 4) заалёгіі, 5) хіміі, 6) экалёгіі і аховы прыроды.
  • Гістарычны (да 1955 г. — сацыяльна-гістарычны). Заснаваны ў 1910 годзе. Месьціцца ў галоўным корпусе. Выпускае бібліятэкараў, гісторыкаў і турыстычных мэнэджараў. Мае 4 катэдры: 1) гісторыі Беларусі, 2) усеагульнай гісторыі і сусьветнай культуры, 3) філязофіі, 4) эканамічнай тэорыі.
  • Матэматычны (да 1976 г. — фізыка-матэматычны). Заснаваны ў 1921 годзе. Месьціцца ў галоўным корпусе. Выпускае вэб-дызайнэраў, інфарматыкаў, матэматыкаў і праграмістаў. Таксама рыхтуе магістраў. Мае 4 катэдры: 1) альгебры і мэтодыкі выкладаньня матэматыкі, 2) геамэтрыі і матэматычнага аналізу, 3) дастасоўнай матэматыкі і мэханікі, 4) інфарматыкі і інфармацыйных тэхналёгіяў.
  • Мастацка-графічны. Заснаваны 1 верасьня 1959 году. Месьціцца ў галоўным корпусе. Выпускае дызайнэраў і мастакоў. Таксама рыхтуе магістраў. Мае 4 катэдры: 1) выяўленчага мастацтва, 2) дызайну, 3) дэкаратыўна-дастасоўнага мастацтва і тэхнічнай графікі, 4) пэдагогікі.
  • Пэдагагічны. Заснаваны ў 1910 годзе. Месьціцца на вул. Чэхава, д. 44. Выпускае алігафрэнапэдагогаў, выхавальнікаў і музыкаў. Таксама рыхтуе магістраў. Мае 4 катэдры: 1) дашкольнай і пачатковай адукацыі, 2) карэкцыйнай працы, 3) музыкі, 4) псыхалёгіі.
  • Сацыяльнай пэдагогікі і псыхалёгіі (да верасьня 1997 г. — дашкольнага выхаваньня). Заснаваны 1 верасьня 1991 году. Месьціцца на вул. Чапаева, д. 30. Рыхтуе псыхолягаў, пэдагогаў і эканамістаў. Таксама рыхтуе магістраў. Мае 2 катэдры: 1) дастасоўнай псыхалёгіі, 2) грамадзка-пэдагагічнай працы.
  • Фізычнай культуры і спорту. Заснаваны ў 1978 годзе. Месьціцца на вул. Чапаева, д. 30. Выпускае выкладнікаў фізкультуры і спартовых трэнэраў. Таксама рыхтуе магістраў пэдагогікі. Мае 5 катэдраў: 1) лекавай фізкультуры і спартовай мэдыцыны, 2) лёгкай атлетыкі і лыжнага спорту, 3) спартовых гульняў і гімнастыкі, 4) тэорыі і мэтодыкі фізычнай культуры і спорту; 5) фізычнага выхаваньня і спорту.
  • Фізычны. Заснаваны ў 1976 годзе. Месьціцца ў галоўным корпусе. Выпускае інжынэраў і радыёфізыкаў. Таксама рыхтуе магістраў. Мае 3 катэдры: 1) агульнай фізыкі і астраноміі, 2) інжынэрнай фізыкі, 3) тэарэтычнай фізыкі.
  • Філялягічны. Заснаваны ў кастрычніку 1977 году. Месьціцца ў галоўным корпусе. Выпускае мовазнаўцаў, перакладнікаў і рэдактараў. Таксама рыхтуе магістраў. Мае 5 катэдраў: 1) агульнага і расейскага мовазнаўства, 2) ангельскай філялёгіі, 3) замежных моваў, 4) літаратуры, 5) нямецкай філялёгіі.
  • Юрыдычны. Заснаваны 26 кастрычніка 1998 году. Месьціцца на вул. Фрунзэ, д. 77. Рыхтуе адвакатаў, мытнікаў, натарыюсаў, праваахоўнікаў, пракурораў і судзьдзяў. Мае 3 катэдры: 1) гісторыі і тэорыі права, 2) крымінальнага права і крымінальнага працэсу, 3) цывільнага права і цывільнага працэсу.
  1. ^ Віктар Вінаградаў. Віцебскі ўнівэрсытэт // Беларуская энцыкляпэдыя ў 18 тамах / Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 1997. — Т. 4. — С. 232. — 480 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0090-0
  2. ^ Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5. с. 117
  3. ^ Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Т. 4. — 10 000 ас.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]