Мікалай Кірэеў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Мікалай Кірэеў
Kireev Nikolay BDAM.jpg
Дата нараджэньня 6 студзеня 1942
Месца нараджэньня в. Сушчэўская Слабада Чавускага раёну Магілёўскай вобласьці
Адукацыя Віцебскі пэдагагічны інстытут (цяпер Віцебскі дзяржаўны ўнівэрсытэт імя П. М. Машэрава)
Месца вучобы
Занятак жывапіс
Месца працы
Жанры пэйзаж і партрэт
Плынь рэалізм[d]

Мікалай Уладзімеравіч Кірэеў (6 студзеня 1942, в. Сушчэўская Слабада Чавускага раёну Магілёўскай вобласьці) — беларускі мастак-партрэтыст і выкладчык, заслужаны дзяяч культуры Беларусі (1992). Прафэсар (2008). Сябра Беларускага саюзу мастакоў ад 1970 году. У 1962 годзе скончыў мастацка-графічны факультэт Віцебскага пэдагагічнага інстытуту (цяпер Віцебскі дзяржаўны ўнівэрсытэт імя П. М. Машэрава). Ад 1988 працаваў дацэнтам Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўнівэрсытэту. Загадчык катэдры «Малюнак, жывапіс і скульптура» БНТУ.

Творчасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Працуе ў жанры партрэта, пэйзажа, сюжэтна-тэматычнай карціны. Яго працы захоўваюцца ў Нацыянальным мастацкім музэі РБ, Музэі сучаснага выяўленчага мастацтва (Менск), у галерэях і прыватных калекцыях Эўропы[1].

Публікацыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Кірэеў, М. У. Кампазіцыя ў жывапісе: вучэбны дапаможнік для студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў па спецыяльнасці «Жывапіс» / М. Кірэеў; Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў. — Мінск: БДАМ, 2008. — 220 с — 35 экз.
  • Філасофія і практыка нацюрморта / М. У. Кірэеў // Мастацкая адукацыя і культура. — 2006. — № 1. — С. 49—53.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Кірэеў Мікалай Уладзіміравіч / Г. А. Фатыхава // БЭ. Т. 8. — Менск, 1999. С. 289—290.
  • Кірэеў Мікалай Уладзіміравіч // Беларускі саюз мастакоў, 1938—1998 : энцыклапедычны даведнік. — Мінск, 1998. — С. 260.
  • Кірэеў Мікалай Уладзіміравіч // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі. У 5 т. / Рэд. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Менск: БелСЭ, 1986. — Т. 3: Карчма — Найгрыш. — С. 58.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Киреев-белорусский художник. Белорусские художники