Перайсьці да зьместу

Уладзімер Пракапцоў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Уладзімер Пракапцоў
Дата нараджэньня 8 жніўня 1953(1953-08-08)[1] (71 год)
Месца нараджэньня
Месца вучобы
Занятак маляр, мастацтвазнавец
Навуковая сфэра мастацтвазнаўства[d][2] і малярства[2]
Сябра ў Беларускі саюз мастакоў і Беларускі саюз літаратурна-мастацкіх крытыкаў[d]
Жанры пэйзаж і партрэт
Плынь рэалізм[d]
Узнагароды
ордэн Сяброўства мэдаль Пушкіна мэдаль Францішка Скарыны

Уладзі́мер Іва́навіч Пракапцо́ў (нар. 8 жніўня 1953, Жгуна-Буда, Добрускі раён Гомельскай вобласьці БССР) — беларускі мастак, кандыдат мастацтвазнаўства, Заслужаны дзяяч мастацтваў Рэспублікі Беларусі (2013).

Скончыў мастацка-графічны факультэт Віцебскага дзяржаўнага пэдагагічнага інстытуту імя Сяргея Кірава (1975), асьпірантуру пры Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклёру Акадэміі навук БССР. Кандыдат мастацтвазнаўства (1984).

Аўтар і куратар шматлікіх музэйных выставачных і выдавецкіх праектаў, навуковых каталёгаў, кніг і артыкулаў па выяўленчым мастацтве.

Сябра Беларускага саюзу мастакоў, Беларускага саюзу літаратурна-мастацкіх крытыкаў, Беларускага камітэту ICOM і ICOMOS, ганаровы сябра Расейскай акадэміі мастацтваў, сябра Нацыянальнай камісіі Рэспублікі Беларусі ў справах ЮНЭСКО, сябра Падкамітэту па наданьні Дзяржаўных прэміяў Рэспублікі Беларусі ў галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры, старшыня Савету дырэктараў рэспубліканскіх і абласных музэяў, старшыня канфэдэрацыі творчых саюзаў Рэспублікі Беларусі.

У 1998—2023 — дырэктар Нацыянальнага мастацкага музэю.

Прэміі і ўзнагароды

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]