Заалёгія
Галіны заалёгіі |
Аалёгія · Акаралёгія |
Знакамітыя заолягі |
Чарлз Дарвін · Ўільям Кірбі |
Мінуўшчына |
Заалёгія (паводле стар.-грэц. ζῷον — жывёла і стар.-грэц. λόγος — вучэньне) — галіна біялёгіі, якая вывучае і дасьледуе прадстаўнікоў царства жывёл
Характэрныя асаблівасьці жывёльных арганізмаў
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Эўкарыятычныя арганізмы.
- Наяўнасьць актын-міазінавага комплексу ў вузах (у адрозьненьне ад расьлін і грыбоў).
- Харчаваньне, як правіла, зьвязана з паглынаньнем частіц харчовага субстрату арганізмам (у адрозьненьне ад грыбоў).
- Адсутнічаюць пластыды (у адрозьненьне ад расьлін).
- Здольны (як правіла) да актыўнага руху.
- Назапашваюць глікаген.
- У вузную абалонку ўваходзіць хітын.
Заалёгія мае шэраг галін, сьмежных зь іншымі навукамі.
Заалёгія вывучае фізыялёгію, анатомію, эмбрыялёгію, экалёгію, філагэнію жывёл.
Паводле вывучаемай групе арганізмаў заалёгія падзяляецца на заалёгію беспазваночных і заалёгію пазваночных.
Гэтыя разьдзелы таксама драбняцца.
Заалёгія беспазваночных
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Заалёгія беспазваночных вывучае жывёльныя арганізмы, якія не адносяцца да тыпу хордавыя (Chordata). Найбольш вядомымі яе адгалінаваньнямі (па вывучаемым таксонам) зьяўляецца пратысталёгія (навука аб найпрасьцейшых ці аднавузавых арганізмах), малякалёгія — навука аб малюсках, арахналёгія — навука аб павукападобныя, энтамалёгія — навука аб насякомых, акаралёгія — навука аб кляшчах. Гэльмінталёгія — навука аб паразытычных чарвях — часткова адносіцца і да заалёгіі беспазваночных і да мэдыцыны.
Заалёгія пазваночных
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Заалёгія пазваночных вывучае жывёльныя аргнанізмы, якія адносяцца да тыпу хордавыя. важныя адгалінаваньні заалёгіі пазваночных па вывучаемым таксонам: іхтыялёгія (навука аб касьцістых рыбах), герпэталёгія (навука аб лускаватых паўзунах), арніталёгія (навука аб птушках), тэрыялёгія (навука аб наземных сысунах)
Асноўнай прычынай даўняга падзяленьня заалёгіі на заалёгію пазваночных і беспазваночных, як відаць, зьяўляецца вялікая гаспадарчая значнасьць і буйныя памеры большасьці хордавых, а таксама падабенства агульнага пляну будовы вышэйшых хордавых з анатамічнай будовай чалавека.
Sarcomastigophora
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Некаторыя прасьцейшыя арганізмы (шэраг прадстаўнікоў тыпу Sarcomastigophora), па спосабу харчаваньня і набору субвузавых структур займаюць прамежкавае становішча паміж жывёламі і расьлінамі, і таму могуць разглядацца і як аб'екты заалёгіі, і як аб'екты батанікі.
Заалягічныя таварыствы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Заалягічнае таварыства Лёндана
- Заалягічнае таварыства Францыі
- Сьпіс арніталягічных таварыстваў
- Герпэталягічныя таварыствы
- Энтамалягічныя таварыствы