Перайсьці да зьместу

Анатоль Гармаза

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Анато́ль Іва́навіч Гармаза́ (нар. 10 лютага 1955, в. Навасады Койданаўскага раёну Менскай вобласьці) — беларускі мастак.

Скончыў Менскую мастацкую вучэльню імя А. К. Глебава, у 1987 г. Віцебскі пэдагагічны інстытут імя Кірава, мастацка-графічны факультэт. З 1978 г. літсупрацоўнік часопіса «Вожык», з 1984 г. па 1995 г. працаваў галоўным мастаком гэтага часопіса, з лістапада 1995 г. шэф-рэдактар газэты «Пікнік». У цяперашні час генеральны дырэктар ТАА "Рэдакцыя газеты "Шапакляк". Галоўны рэдактар газет "Друг пенсионера", "Шапокляк". "Вкуснятина", "15 суток", "Анекдоты плюс", "Анекдот слышал?" i часопісаў "Я на пенсии", "Сказка на ночь", "Зайкина школа", "Мамин светлячок", "Шустрик", "Библиотека казеты "Друг пенсионера". Аформіў шмат кніжак, у тым ліку школьныя падручнікі, пэрсанальныя кнігі карыкатур, кнігі для дзяцей. Быў першым мастаком сатырычнай кнігі Ніла Гілевіча "Сказ пра лысаю гару". Друкаваўся ў рэспубліканскіх газэтах «Звязда», «Советская Белоруссия», «Белорусская нива», «Беларускі час», а таксама ў замежных выданьнях. Удзельнік рэспубліканскіх і замежных выставаў, кожны год прымае ўдзел у штогадовай міжнароднай выстаўцы карыкатуры ў Турэччыне.

  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Дзяржынскага р-на. — Мн.: БЕЛТА, 2004. — 704 с.: іл. ISBN 985-6302-64-1.