Лера Сом
Выгляд
| Лера Сом | |
| Алена Ўладзімераўна Сом | |
| Асабістыя зьвесткі | |
|---|---|
| Нарадзілася | 12 жніўня 1966 (59 гадоў) |
| Літаратурная дзейнасьць | |
| Род дзейнасьці | паэтка |
| Старонка на kamunikat.org | |
Лера Сом (сапраўднае імя — Алена Ўладзімераўна Сом, нар. 12 жніўня 1966 у Полацку) — беларуская паэтка, бардка. Сябра Саюзу беларускіх пісьменьнікаў (1998). Адна з кіраўніцаў полацкага літаратурнага аб’яднаньня «Наддзьвіньне» (2001—2005). Жыве ў Полацку.
Творы
[рэдагаваць | рэдагаваць]Паэтычныя зборнікі
[рэдагаваць | рэдагаваць]- «Блюз каралеўскае кухні» (1994)
- «Адзінокая зорка» (1996)
- «Там, на небе» (2000)
- «Свабода Слова Зіма» (2005)
- «Каралева прыйдзе ноччу» (2007)
Удзельніца шматлікіх фэстываляў бардаўскай песьні. У 2000 годзе выдала касэту аўтарскіх песень «Genius Loci». Аўтарка цыклю фантастычных апавяданьняў «Некалькі гісторый з жыцьця Руніты Магі» (1993), аповесьці «Суполка Вогнішча» (2001).
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць]- Лера Сом, Шлях (фільм тэлеканалу «Белсат»)(недаступная спасылка)
- Лера Сом на «Камунікаце»