Аляксандар Бразгуноў
Аляксандар Бразгуноў лац. Alaksandar Brazgunoŭ | |
Дата нараджэньня | 1972 |
---|---|
Занятак | літаратуразнаўца, мэдыявіст, паэт, перакладнік |
Навуковая сфэра | Літаратура Вялікага Княства Літоўскага XVI—XVIII стагодзьдзяў |
Месца працы | Нацыянальная акадэмія навук Беларусі |
Навуковая ступень | кандыдат філялягічных навук[d] |
Аляксандар Уладзімеравіч Бразгуноў (Алесь Дзітрых; нар. 1972) — беларускі літаратуразнаўца-мэдыявіст, паэт і перакладнік. Кандыдат філялягічных навук (2003).
Навуковая дзейнасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Аўтар навуковай манаграфіі «Перакладная белетрыстыка Беларусі XV—XVII стст.» (Менск, 2007); укладальнік і перакладнік кнігазбораўскага тома «Беларускія Александрыя, Троя, Трышчан…» (Менск, 2009); укладальнік і перакладнік тома «Славянамоўная паэзія Вялікага Княства Літоўскага XVI—XVIII стст.» (Менск, 2011); адзін з аўтараў «Анталогіі даўняй беларускай літаратуры XI — першай паловы XVIII ст.» (Менск, 2003; 2-е выд. — 2005), а таксама факсымільнага выданьня рукапісу рыцарскага рамана XVI ст. «Białoruski Tristan. Беларускі Трышчан» (Уроцлаў, 2007).
У публікацыі «Генезіс імёнаў вялікіх князёў літоўскіх» (Менск, 2010) паказаў навуковую непраўдападобнасьць летувіскіх этымалёгіяў імёнаў літоўскіх князёў і баяраў.
Творчасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Аўтар паэтычнага зборніка «Ізмарагд» (Менск, 2010)[1].