Перайсьці да зьместу

Вяліскі раён

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Веліскі раён»)
Вяліскі раён
Велижский район
Герб
Агульныя зьвесткі
Краіна Расея
Статус раён
Адміністрацыйны цэнтар Вяліж
Улучае 9 муніцыпальных утварэньняў
Дата ўтварэньня 1927
Насельніцтва (2005) 13 198
Плошча 1,473 тыс. км²
Месцазнаходжаньне
Вяліскі раён на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас GMT +3
Тэлефонны код +7 48132
Код аўтам. нумароў 67
Афіцыйны сайт
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Вялі́скі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка (муніцыпальнае ўтварэньне) на паўночным захадзе Смаленскай вобласьці Расеі. Адміністрацыйны цэнтар — места Вяліж.

Плошча раёну складае 1,473 тыс. км².

Мяжуе на поўначы і паўночным захадзе з Пскоўскай і Цьвярской абласьцямі, на ўсходзе і паўночным усходзе зь Парэцкім раёнам, на захадзе зь Беларусяй, на поўдні з Руднянскім раёнам.

У раёне знаходзіцца найніжэйшае месца Смаленскай вобласьці (перасячэньне Дзьвіной мяжы вобласьці) — 140 мэтраў над узроўнем мора.

Па тэрыторыі раёну цячэ рака Заходняя Дзьвіна. Раён мае шмат балотаў і азёраў, найбуйнейшыя балоты:

  • Драздоўскі Мох,
  • Лагунскі Мох,
  • Мацюшынскі Мох;

Маюцца азёры:

  • Чаплі,
  • Рябікоўскае,
  • Гатчынскае,
  • Залюбішчанскае,
  • Хаменкоўскае.

Глебы ў раёне дзярнова-слаба- і сярэднепадзолістыя, у паніжэньнях — дзярнова-падзоліста-глеевые. Лясы (галоўным чынам хваёвыя і ялова-шыракалістыя, маладыя хваёвыя і драбналістыя) займаюць 49,5% тэрыторыі.

Вяліскі раён утвораны ў 1927 у складзе Ленінградзкай вобласьці на тэрыторыі былога Вяліскага павету Віцебскай губэрні. У 1929 быў перададзены ў Заходнюю вобласьць, у складзе Смаленскай вобласьці — з 1937. У 1963 быў далучаны да Парэцкаму раёну. Адноўлены — у 1965.

Насельніцтва — 13 198 чалавек (2005).

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У раёне маецца 1 мескае і 8 сельскіх паселішчаў:

Мескія паселішчы

Сельскія паселішчы

Праз землі раёну праходзіць абласная аўтамабільная дарога Р133 Смаленск — Невель і аўтадарога Р131 Вяліж — Сенькава — мяжа зь Беларусяй (на Віцебск).

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]