Даўспрунг

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Даўспрунг
Асабістыя зьвесткі
Памёр па 1219
Бацькі Рынгольд (?)
Дзеці Таўцівіл, Гедзівід
Дзейнасьць арыстакрат

Даўспрунг (? — па 1219)  — літоўскі князь.

Імя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Даўспрунг (імя)

Паводле менскага дасьледніка Алёхны Дайліды, які разьвівае германскую (перадусім усходнегерманскую) этымалёгію імёнаў літоўскіх князёў і баяраў, імя Даўспрунг (Даўспронг) складаецца з фармантаў -даў-, які паходзіць ад гоцкага daug 'годна', бургундзкага daugjis 'здольны, годны' або старагерманскага dulg- 'моцны, трывалы', dolg 'дужаньне', і -спронг-, які мае повязі з дацкім, швэдзкім і нарвэскім sprang-, sprung- 'прарастаць', швэдзкім språng 'крыніца'[1]. Такім парадкам, імя Даўспрунг азначае «годны парастак» і адпавядае германскаму імю Spranco[2].

Варыянты імя князя ў гістарычных крыніцах: Довъспроункъ (умова 1219 году)

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Зь літоўскага княскага роду, меў малодшага брата Міндоўга. Упершыню ўпамінаецца ў канцы 1219 або пачатку 1220 году[3] як трэці зь пяці літоўскіх старэйшых князёў, якія разам зь іншымі 16 князямі — жамойцкімі, Рушкавічамі, Булевічамі, дзяволцкімі — склалі мір з галiцка-валынскiмi князямi Данілам і Васількам Раманавічамі:

« Въ лѣт 6723. Б(о)жиимъ повелениемъ прислаша кнѧзи Литовьскии к великои кнѧгини Романовѣ и Данилови и Василкови, миръ дающе. Бѧхоу же имена Литовьскихъ кнѧзеи: се старѣшеи Живинъбоудъ · Давъѧтъ · Довъспроункъ · братъ его Мидогъ · брат · Довьяловъ · Виликаилъ. А Жемотьскыи: кнѧз Ерьдивилъ · Выкынтъ. А Роушьковичев: Кинтибоуть · Вонибоут · Боутовить · Вижѣикъ и с(ы)н его Вишлии · Китении · Пликосова. А се Боулевичи: Вишимоут, егоже оуби Миндого тъ и женоу его поѧлъ и братью его побилъ · Едивила · Спроудѣика. А се кнѧзи из Дяволтвы: Юдьки · Поукѣикъ · Бикши · Ликиикъ. Си же вси миръ даша кн(я)зю Данилови и Василкоу, и бѣ землѧ покоина. »

Галіцка-Валынскі летапіс[4]

У шлюбе зь сястрой жамойцкіх князёў Гердзівіла і Вікінта меў двух сыноў — Таўцівіла і Гедзівіда, а таксама дачку — жонку Данілы Раманавіча.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]