Вілгайла

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вілгайла
Асабістыя зьвесткі
Памёр па 1219

Вілгайла (? — па 1219)  — літоўскі князь.

Імя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Вілгайла (імя)

Паводле менскага дасьледніка Алёхны Дайліды, які разьвівае германскую (перадусім усходнегерманскую) этымалёгію імёнаў літоўскіх князёў і баяраў, імя Вілгайла складаецца з фармантаў -віл-, які паходзіць ад гоцкага wilja 'воля', і -гайл-, які паходзіць ад гоцкага і бургундзкага gails 'жвавы, свавольны, ганарысты'[1]. Такім парадкам, імя Вілгайла азначае «жвавая воля»[2].

Варыянты імя князя ў гістарычных крыніцах: Виликаилъ (умова 1219 году)

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Зь літоўскага княскага роду, меў старэйшага брата Даўята. Упамінаецца ў канцы 1219 або пачатку 1220 году[3] як пяты зь пяці літоўскіх старэйшых князёў, якія разам зь іншымі 16 князямі — жамойцкімі, Рушкавічамі, Булевічамі, дзяволцкімі — склалі мір з галiцка-валынскiмi князямi Данілам і Васількам Раманавічамі:

« Въ лѣт 6723. Б(о)жиимъ повелениемъ прислаша кнѧзи Литовьскии к великои кнѧгини Романовѣ и Данилови и Василкови, миръ дающе. Бѧхоу же имена Литовьскихъ кнѧзеи: се старѣшеи Живинъбоудъ · Давъѧтъ · Довъспроункъ · братъ его Мидогъ · брат · Довьяловъ · Виликаилъ. А Жемотьскыи: кнѧз Ерьдивилъ · Выкынтъ. А Роушьковичев: Кинтибоуть · Вонибоут · Боутовить · Вижѣикъ и с(ы)н его Вишлии · Китении · Пликосова. А се Боулевичи: Вишимоут, егоже оуби Миндого тъ и женоу его поѧлъ и братью его побилъ · Едивила · Спроудѣика. А се кнѧзи из Дяволтвы: Юдьки · Поукѣикъ · Бикши · Ликиикъ. Си же вси миръ даша кн(я)зю Данилови и Василкоу, и бѣ землѧ покоина. »

Галіцка-Валынскі летапіс[4]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]