Перайсьці да зьместу

Брыстал

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Брысталь»)
Брыстал
анг. Bristol
Герб Брысталу
Дата заснаваньня: 1155
Краіна: Вялікабрытанія
Кіраўнік: Марвін Рыс[d]
Плошча:
Вышыня: 11 м н. у. м.
Насельніцтва:
Тэлефонны код: 0117
Паштовы індэкс: BS
Геаграфічныя каардынаты: 51°27′13″ пн. ш. 2°35′51″ з. д. / 51.45361° пн. ш. 2.5975° з. д. / 51.45361; -2.5975Каардынаты: 51°27′13″ пн. ш. 2°35′51″ з. д. / 51.45361° пн. ш. 2.5975° з. д. / 51.45361; -2.5975
Брыстал на мапе Вялікабрытаніі
Брыстал
Брыстал
Брыстал
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
https://www.bristol.gov.uk/

Бры́стал (па-ангельску: Bristol) — горад у Ангельшчыне, унітарная адзінка са статусам «сіці» й цырыманіяльнае графства, порт у Паўднёва-Заходняй Ангельшчыне ў Вялікабрытаніі, на рацэ Эйване, недалёка ад ейнага ўпадзеньня ў Брыстальскую затоку Атлянтычнага акіяну.

Цырыманіяльнае графства Брыстал не падзеленае на раёны, то бок ёсьць унітарным. Яно было ўтворана 1 красавіка 1996 году з раёну былога немэтрапольнага графства Эйван.

Займае плошчу 110 км², абмываецца на паўночным захадзе Брыстальскай затокай, на поўначы мяжуе з цырыманіяльным графствам Глостэршыр, на поўдні — з цырыманіяльным графствам Самэрсэт. Стары горад разьмешчаны на правым беразе раки Эйван, а прадмесьці Рэдкліф і Кліфтан — на крутых узвышшах левага берага.

Брыстальская катэдра.

На месцы Брыстала ў часы Рымскай імпэрыі існаваў вайсковы лягер Абона, ад якога да Бату вяла брукаваная дарога. Пасьля засяленьня Брытаніі англамі мястэчка было пераназвана ў Brycgstow, што значыць «месца ля моста». У XI стагодзьдзі пераправа праз Эйван была ўмацавана нарманскімі фэадаламі, якія ўзьвялі тут адзін з самых велічных замкаў у заходняй Ангельшчыне.

У XII стагодзьдзі Брыстал пачаў ператварацца ў асноўны порт, празь які ішоў гандаль Ангельшчыны з Ірляндыяй. У 1247 годзе брыстальская гавань была добраўпарадкаваная шляхам адведзеньня рэчышча Фрома на захад. Праз Эйван быў перакінуты каменны мост. У 1373 годзе Брыстал стаў самастойнай адміністрацыйнай адзінкай, то бок графствам.

Пры Эдўардзе III Брыстал зьяўляўся трэцім паводле велічыні горадам Ангельшчыны пасьля Лёндану й Ёрку. Брыстальскія мараходы вывозілі айчынную воўну ў Гішпанію й Партугалію, вяртаючыся назад з грузам херасу й партвэйна.

Новы росквіт брыстальскага порту зьвязаны з уздымам афрыканскага гандлю рабамі ў XVII і XVIII стагодзьдзях. Брыстал праславіўся як сталіца шакаляднай прамысловасьці. Падчас Ангельскай рэвалюцыі мясцовыя жыхары да апошняга падтрымлівалі караля Карла Ст’юарта.

Брыстал працягваў квітнець і разьвівацца на працягу ўсяго XVIII стагодзьдзя, захоўваючы значэньне вядучага порта Брытанскай імпэрыі. Хоць у 1809 годзе былі скончаны амбітныя працы па паглыбленьні й мадэрнізацыі гавані, да гэтага часу горад ужо пачаў саступаць свае перадавыя гандлёвыя пазыцыі Лівэрпулу й Глазга. Прычынай гэтага было ня толькі бурны росквіт баваўнянай прамысловасьці на поўначы краіны, але й страта амэрыканскіх калёніяў, а таксама забарона гандлю людзьмі.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]