Перайсьці да зьместу

Сўонсі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сўонсі
анг.
Населены пункт
Герб
Дэвіз Floreat Abertawe
Краіна Вялікабрытанія
Дата заснаваньня 1158
Кіраўніцтва і ўлада
Заканадаўчы орган City and County of Swansea Council[d]
Геаграфія
Плошча
  • 390 000 000 квадратны мэтар
Часавы пас UTC+0
Каардынаты 51°37′00″ пн. ш. 03°57′00″ з. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць
Этнахаронімы سَوَنْزِيٌّ і أَبَرْتَوِيٌّ
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код 1792
Паштовы індэкс SA1-SA7
Сайт swansea.gov.uk
Сўонсі на мапе Вялікабрытаніі
Сўонсі
Сўонсі
Сўонсі

Сўонсі (па-ангельску: Swansea, па-валійску: Abertawe) — прыбярэжны горад ва Ўэйлзе, Вялікабрытанія. Сўонсі ёсьць другім паводле велічыні горадам Ўэйлзу і 25-м у Вялікабрытаніі. У пэрыяд прамысловага росквіту XIX стагодзьдзя горад быў ключавым цэнтрам медзеплавільнай прамысловасьці, атрымаўшы мянушку Капэропаліс[2][3]. Гэта ня толькі папулярны курорт, але і камэрцыйны цэнтар, а нядаўна рэканструяваны партовы раён стаў цэнтрам індустрыі высокіх тэхналёгіяў. Зважаючы на тое, што горад ёсьць дастаткова старажытным, шматлікія будынкі ў цэнтры былі ўзьведзеныя ўжо пасьля Другой сусьветнай вайны, бо цэнтар вельмі моцна пацярпеў падчас гэтак званага «Бліцкрыгу трох начэй».

  1. https://www.swansea.gov.uk/population?lang=en
  2. «Swansea». Encyclopædia Britannica.
  3. Hughes, S. (2000) «Copperopolis: landscapes of the early industrial period in Swansea». Royal Commission on the Ancient and Historical Monuments of Wales.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]