Пітэрбара
| Пітэрбара | |
| Населены пункт | |
| Краіна | Вялікабрытанія |
|---|---|
| Дата заснаваньня | каля 655[1] |
| Кіраўніцтва і ўлада | |
| Заканадаўчы орган | Peterborough City Council[d] |
| Геаграфія | |
| Плошча |
|
| Вышыня НУМ | 12 м[2] |
| Каардынаты | 52°34′21″ пн. ш. 00°14′33″ з. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць |
|
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | 01733 |
| Паштовы індэкс | PE |
| Сайт | peterborough.gov.uk (анг.) |
| Пітэрбара на мапе Вялікабрытаніі Пітэрбара | |
Пі́тэрбара (па-ангельску: Peterborough) — горад у графстве Кембрыджшыр, Ангельшчына. Насельніцтва на 2017 год складала 202 тысячаў чалавек[3]. Першапачаткова знаходзіўся ў складзе Нортгэмптаншыра, але з 1974 году ён стаў часткай Кембрыджшыра. Горад знаходзіцца ў 122 км на поўнач ад Лёндана, на рацэ Нэнэ, якая выцякае ў Паўночнае мора ў 48 км на паўночны ўсход. Чыгуначная станцыя гораду ёсьць важным прыпынкам на галоўнай лініі ўсходняга ўзьбярэжжа, якая злучае паміж сабой Лёндан і Эдынбург. Насельніцтва места хутка павялічылася пасьля будаўніцтва тутака чыгункі ў XIX стагодзьдзі, і Пітэрбара стаў прамысловым цэнтрам, асабліва вядомым сваёй вытворчасьцю цэглы. Пасьля Другой сусьветнай вайны рост гораду амаль спыніўся, гэтак жа зьмянілася структура эканомікі. Сёньня занятасьць у прамысловасьці значна зьнізілася, а значная частка новых працоўных месцаў прыпадае на фінансавыя паслугі.