Кент
Кент (па-анґельску: Kent, першапачаткова па-анґельску: Cantia) — графства ў паўднёва-усходняй Ангельшчыне. Мяжуе з Усходнім Сасэксам, Сарэем, Вялікім Лёнданам і мае агавораную мяжу з Эсэксам у сярэдзіне цячэньня Тэмзы. Цырыманіяльныя межы Кенту ўлучаюць акругу і мескую ўправу Медўэй. Намінальна Кент мяжуе з Францыяй пасярэдзіне Эўратунэлю. Галоўны горад графства — Мэйдстоўн.
Разьмяшчэньне Кенту між Лёнданам і кантынэнтам спрычынілася да таго, што графства было арэнай розных канфліктаў, у тым ліку і бітвы за Брытанію ў часе II сусьветнай вайны. Усходні Кент нават атрымаў у той час мянушку Куток пякельнага полымя.
Кент таксама шырока вядомы як «сад Ангельшчыны» — назва, якая часта ўжываецца для раскруткі рэгіёну альбо ягонае прадукцыі[1] — з-за багацьця садоў і хмелевых плантацыяў. На паўночным захадзе Кенту існуюць прадпрыемствы па вытворчасьці цэмэнту, паперы, авіяцыйная прамысловасьць, але апошнім часам яны скарачаюцца. Большая частка Кенту ўжываецца як тэрыторыя-сатэліт Лёндану. Паўднёвы і ўсходні Кент арыентуюцца на турызм і сельгасвытворчасьць.
Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Клімат[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Геаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Дэмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Адміністрацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Эканоміка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Культура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Транспарт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Адукацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Крыніцы і заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Garden of England title defended(анг.) BBC 1 June 2006
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Кент — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Kent County Council — вэб-старонка мясцовага самакіраваньня(анг.)
- Афіцыйны турыстычны пуцяўнік па Кенту(анг.)
![]() |
Гэта — накід артыкула па геаграфіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |